Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Адзіны дзень інфармавання ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта “ШАГ” – “Школа Актыўнага Грамадзяніна” – па тэме “Я - будучы выбаршчык”

Дата: 24 октября 2019 в 15:21, Обновлено 25 октября 2019 в 06:55
144 просмотра

     24 кастрычніка для навучэнцаў VIII-XI класаў  у рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта “ШАГ” прайшла сустрэча па тэме “Я – будучы  выбаршчык”. Былі разгледжаны  2 пытанні: “Выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Сёмага склікання” і “Моладзевы парламентарызм”. Навучэнцы даведаліся аб асноўных функцыях  Парламента, пазнаёміліся з патрабаваннямі да кандыдатаў, этапамі прадвыбарнай кампаніі. Госць нашай сустрэчы, прадстаўнік Парэцкага сельскага савета, Бакшук Наталля Генрыхаўна,  расказала прысутным аб ходзе прадвыбарнай кампаніі ў нашым рэгіёне. Вучні  паспрабавалі адказаць на пытанні: чаму грамадзянам краіны важна рэалізаваць сваё выбарчае права, якімі якасцямі павінен валодаць кандыдат у дэпутаты. Абмяркоўваючы пытанне “Моладзевы парламентарызм”, удзельнікі  мерапрыемства паразважалі над тым, якім чынам можа ўдзельнічаць у палітычным і эканамічным жыцці нашай краіны грамадзянін, які не дасягнуў выбарчага узросту, якія пытаннні павінны ў першую чаргу быць паднятыя ў мясцовых арганізацыях моладзевага парламентарызму, якія пытанні можна вырашыць, удзельнічаючы ў органах вучнёўскага самакіравання.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.