ЗАЦВЕРДЖАНА
Рашэнне Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта
ад 11.04.2022 № 196
Змяненні
ў Статут дзяржаўнай установы адукацыі
«Навучальна-педагагічны комплекс
Хвінявіцкі дзіцячы сад – сярэдняя школа»
Унесці ў Статут дзяржаўнай установы адукацыі “Навучальна-педагагічны комплекс Хвінявіцкі дзіцячы сад – сярэдняя школа”, зацверджаны рашэннем раённага выканаўчага камітэта ад 20 верасня 2019 г. № 437 змяненні наступнага зместу:
1. У пункце 5 словы «Чапаева, 18/1» замяніць словамі «Леніна, 18»;
2. Пункт 6 выкласці ў наступнай рэдакцыі:
«6. Непасрэднае кіраўніцтва Установай адукацыі ажыццяўляе дырэктар, які назначаецца на пасаду і вызваляецца ад пасады Заснавальнікам па прадстаўленню Ўпаўнаважанага органа.»;
3. Пасля пункта 140 дапоўніць пунктам 140<sup>1</sup> наступнага зместу:
«140<sup>1</sup>. Бухгалтарскі ўлік Установы адукацыі ажыццяўляе дзяржаўная ўстанова «Дзятлаўскі раённы цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных і іншых арганізацыі» на падставе заключанага дагавору.».
ЗАЦВЕРДЖАНА
Рашэнне Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта
ад 23.08.2022 № 492
Змяненні
ў Статут дзяржаўнай установы адукацыі
«Навучальна-педагагічны комплекс
Хвінявіцкі дзіцячы сад – сярэдняя школа»
1. Унесці ў Статут дзяржаўнай установы адукацыі «Навучальна-педагагічны комплекс Хвінявіцкі дзіцячы сад – сярэдняя школа», зацверджаны рашэннем раённага выканаўчага камітэта ад 20 верасня 2019 г. № 437 наступныя змяненні:
1.1. у пунктах 1, 2 словы «Навучальна-педагагічны комплекс Хвінявіцкі дзіцячы сад – сярэдняя школа» замяніць словамі «Хвінявіцкая сярэдняя школа»;
1.2. частку другую пункта 8 выкласці ў наступнай рэдакцыі «Від установы адукацыі – сярэдняя школа»;
1.3. пунк 11 выкласці ў наступнай рэдакцыі «11. Поўная назва Установы:
дзяржаўная ўстанова адукацыі «Хвінявіцкая сярэдняя школа» –на беларускай мове».
государственное учреждение образования «Хвиневичская средняя школа» – на рускай мове.
скарочаная:
на беларускай мове:
Хвінявіцкая сярэдняя школа;
на рускай мове:
Хвиневичская средняя школа.».
1.4. дапоўніць Статут пуктам 54 наступнага зместу “Ва Установе могуць быць рэалізаваны адукацыйныя праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай, агульнай сярэдняй адукацыі, на ўзроўні дашкольнай адукацыі для асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю, на ўзроўні сярэдняй адукацыі для асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю”.
ЗАЦВЕРДЖАНА
рашэнне Дзятлаўскага
раённага выканаўчага камітэта
Статут
дзяржаўнай установы адукацыі
«Навучальна-педагагічны комплекс
Хвінявіцкі дзіцячы сад-сярэдняя школа»
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Дадзены Статут дзяржаўнай установы адукацыі «Навучальна-педагагічны комплекс Хвінявіцкі дзіцячы сад-сярэдняя школа» (далей – Статут) з'яўляецца новай рэдакцыяй Статута дзяржаўнай установы адукацыі «Навучальна-педагагічны комплекс Хвінявіцкі дзіцячы сад-сярэдняя школа» (далей – Установа), зарэгістравана ў Адзіным дзяржаўным рэгістры юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў за № 590846755 згодна Палажэння аб дзяржаўнай рэгістрацыі суб'ектаў гаспадарання, зацверджанага Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 студзеня <st1:metricconverter productid="2009 г" w:st="on">2009 г</st1:metricconverter>. № 1 «О государственной регистрации и ликвидации (прекращения деятельности) субъектов хозяйствования» і іншымі актамі заканадаўства.
2. Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Навучальна-педагагічны комплекс Хвінявіцкі дзіцячы сад-сярэдняя школа» створана на аснове дзяржаўнай уласнасці, з’яўляецца некамерцыйнай арганізацыяй, якая фінансуецца з мясцовага бюджэту.
3. Установа адукацыі ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, Палажэннем аб установе дашкольнай адукацыі, зацверджаным пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 25 ліпеня <st1:metricconverter productid="2009 г" w:st="on">2011 г</st1:metricconverter>. № 150, Палажэннем аб установе агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджаным пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 20 снежня <st1:metricconverter productid="2009 г" w:st="on">2011 г</st1:metricconverter>. № 283, іншымі актамі заканадаўства, рашэннямі Заснавальніка і гэтым Статутам.
4. Заснавальнікам Установы з'яўляецца Дзятлаўскі раённы выканаўчы камітэт (далей - Заснавальнік), размешчаны па адрасе: <st1:metricconverter productid="2009 г" w:st="on">231471, г</st1:metricconverter>. Дзятлава, вул. Леніна, д. 18.
5. Органам, упаўнаважаным кіраваць Установай адукацыі, з'яўляецца аддзел адукацыі Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта (далей – Упаўнаважаны орган), размешчаны па адрасе: <st1:metricconverter productid="2009 г" w:st="on">231471, г</st1:metricconverter>. Дзятлава, вул. Чапаева, д. 18/1.
6. Паўнамоцтвы ўласніка ў дачыненні да дзяржаўнай маёмасці, замацаванай за Установай на праве аператыўнага кіравання, ажыццяўляюць Дзятлаўскі раённы Савет дэпутатаў (далей – Уласнік), Заснавальнік, Упаўнаважаны орган у межах, устаноўленых заканадаўства.
7. Установа з'яўляецца юрыдычнай асобай, мае ў аператыўным кіраванні адасобленую маёмасць, самастойны баланс, каштарыс, бягучы і іншыя рахункі ў банках, якія адкрываюцца ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку, пячатку, штамп і бланкі дакументаў з выявай Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, нясе асабістую адказнасць па сваіх абавязках, ад свайго імя набывае і ажыццяўляе маёмасныя і асабістыя немаёмасныя правы, з'яўляецца ісцом і адказчыкам у судзе, фінансуецца са сродкаў бюджэту на аснове бюджэтнага каштарысу. Установа мае права ажыццяўляць у парадку, устаноўленым заканадаўствам і дадзеным Статутам, дзейнасць, якая прыносіць даходы (далей – пазабюджэтная дзейнасць).
8. Тып Установы адукацыі – установа агульнай сярэдняй адукацыі.
Від Установы адукацыі – вучэбна-педагагічны комплекс.
Від Установы адукацыі можа быць зменены.
9. Рашэнне аб змене віду Установы прымаецца Заснавальнікам па ўласнай ініцыятыве або па ініцыятыве Установы пры сукупнасці наступных умоў:
абгрунтавання неабходнасці змены віду Установы;
адпаведнасці Установы крытэрыям заяўляемага віду;
узгаднення з Заснавальнікам.
10. Дзяржаўны кантроль за забеспячэннем якасці адукацыі ажыццяўляецца Заснавальнікам, Упаўнаважаным органам і іншымі дзяржаўнымі органамі ў адпаведнасці з заканадаўствам.
11. Поўная назва дзіцячага сада-сярэдняй школы:
дзяржаўная ўстанова адукацыi «Навучальна-педагагiчны комплекс Хвінявіцкі дзіцячы сад-сярэдняя школа» – на беларускай мове.
государственное учреждение образования «Учебно-педагогический комплекс Хвиневичский детский сад-средняя школа» – на рускай мове.
скарочаная:
на беларускай мове:
Хвінявіцкі дзіцячы сад-сярэдняя школа;
на рускай мове:
Хвиневичский детский сад-средняя школа.
12. Установа адказвае па сваіх абавязках за грашовыя сродкі, якія знаходзяцца ў яе распараджэнні. Пры іх недастатковасці субсiдыярную адказнасць па яе абавязках нясе Уласнік.
13. Установа не мае права выступаць гарантам або паручыцелем трэціх асоб недзяржаўнай формы ўласнасці (у тым ліку долі (акцыі) у статутных фондах якіх знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці) і фізічных асоб (у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў) па выкананні гэтымі асобамі сваіх абавязкаў па вяртанні крэдытаў, дадзеных банкамі і нябанкаўскімі арганізацыямі.
14. Ва Установе не дапускаецца стварэнне і дзейнасць палітычных партый, іншых грамадскіх арганізацый, якія маюць палітычныя мэты, а таксама стварэнне і ананімная або іншая супярэчлівая заканадаўству дзейнасць рэлігійных арганізацый.
15. Установа ў пытаннях выхавання на падставе пісьмовых заяў навучэнцаў (законных прадстаўнікоў непаўналетніх навучэнцаў) у пазавучэбны час можа ўзаемадзейнічаць з зарэгістраванымі рэлігійнымі арганізацыямі з улікам іх уплыву на фарміраванне духоўных, культурных і дзяржаўных традыцый беларускага народа.
16. Установа мае права ажыццяўляць мiжнароднае супрацоўнiцтва ў адпаведнасцi з заканадаўствам.
17. Акрэдытацыя і пацвярджэнне акрэдытацыі Установы ажыццяўляецца ў парадку, устаноўленым актамі заканадаўства.
Парадак і перыядычнасць правядзення самакантролю за забеспячэннем якасці адукацыі вызначаюцца кіраўніком Установы.
Статыстычная справаздачнасць Установы прадстаўляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам.
Установа вядзе справаводства ў парадку, устаноўленым заканадаўствам.
18. Установа можа ажыццяўляць віды дзейнасці, якія падлягаюць ліцэнзаванню ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 1 верасня <st1:metricconverter productid="2009 г" w:st="on">2010 г</st1:metricconverter>. № 450 «О лицензировании отдельных видов дейтельности».
19. Месца знаходжання Установы: 231465, Рэспубліка Беларусь, Гродзенская вобласць, Дзятлаўскі раён, аграгарадок Хвінявічы, вул. Леніна д.2 в.
ГЛАВА 2
МЭТЫ, ПРАДМЕТ І ЗАДАЧЫ ДЗЕЙНАСЦІ УСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ
20. Установа з'яўляецца некамерцыйнай арганізацыяй, створанай для дасягнення адукацыйных мэтаў, і не мае права на атрыманне прыбытку ў якасці асноўнай мэты сваёй дзейнасці.
Установа выконвае адукацыйную, інтэлектуальную, сацыяльную і культурную функцыі, накіраваныя на задавальненне інтарэсаў асобы, грамадства і дзяржавы.
21. У сваёй дзейнасці Установа кіруецца наступнымі прынцыпамі:
прыярытэт агульначалавечых каштоўнасцяў, правоў чалавека;
гуманістычны характар адукацыі;
экалагічная накіраванасць адукацыі; свецкі характар адукацыі;
ўлік індывідуальных патрэбаў, здольнасцяў i запатрабаванняў навучэнцаў.
22. Мэтамі дзейнасці Установы з'яўляюцца:
фарміраванне ў вучняў неабходных ведаў, уменняў, навыкаў;
інтэлектуальнае, маральнае, творчае і фізічнае развіццё асобы вучня;
фарміраванне рознабакова развітай, маральна сталай, творчай асобы
навучэнца;
правядзенне даследаванняў у галіне адукацыі, методыкі выкладання і выхавання.
23. Прадметам дзейнасці Установы з'яўляецца навучанне і выхаванне ў мэтах асваення навучэнцамі зместу адукацыйных праграм дашкольнай і агульнай сярэдняй адукацыі.
24. Для выканання мэты дзейнасці Установа рэалізуе наступныя задачы:
забеспячэнне адукацыі ў адпаведнасці з адукацыйнымі стандартамі;
выяўленне і развіццё індывідуальных схільнасцей і інтэлектуальна-творчага патэнцыялу навучэнцаў;
забеспячэнне пераемнасці дашкольнай і першай ступені агульнай сярэдняй адукацыі;
правядзенне навукова-метадычнай работы, накіраванай на ўдасканаленне адукацыйнага працэсу;
стварэнне спецыяльных умоў для атрымання адукацыі навучаюцца з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця і аказанне ім карэкцыйна-педагагічнай дапамогі;
арганізацыя адукацыйнага і выхаваўчага працэсаў з выкарыстаннем сучасных навукова-тэхнічных сродкаў;
фарміраванне ў навучэнцаў культуры сямейных адносін, паважлівага стаўлення да сям'і, высокіх духоўна-маральных каштоўнасцей, здаровага ладу жыцця, грамадзянскасці, патрыятызму, адказнасці, працавітасці;
фарміраванне эстэтычнай і экалагічнай культуры;
правядзенне работы па ўзаемадзеянні з іншымі ўстановамі адукацыі, у тым ліку замежнымі, з мэтай выкарыстання назапашанага прагрэсіўнага вопыту арганізацыі працэсаў навучання і выхавання;
аказанне садзейнічання навучэнцам у авалоданні каштоўнасцямі і навыкамі здаровага ладу жыцця;
стварэнне ўмоў для самаразвіцця асобы навучэнца;
маральнае выхаванне, накіраванае на далучэнне навучэнцаў да агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцей.
25. Для дасягнення пастаўленых мэтаў Установа абавязана забяспечваць ва ўстаноўленым дзеючым заканадаўствам парадку:
якасць адукацыі;
распрацоўку і зацвярджэннетструктурных элементаў навукова-метадычнага забеспячэння адпаведнай адукацыі, яго ўдасканаленне;
падбор, прыём на работу і расстаноўку кадраў, павышэнне іх кваліфікацыі, адукацыйнага ўзроўню;
матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне адукацыйнага працэсу ў адпаведнасці з устаноўленымі санітарнымі нормамі, правіламі і гігіенічнымі нарматывамі;
стварэнне бяспечных умоў пры арганізацыі адукацыйнага працэсу;
ахову здароўя навучэнцаў, абарону іх правоў;
распрацоўку і прыняцце правіл унутранага распарадку для навучэнцаў, правіл унутранага працоўнага распарадку для работнікаў;
маральнае і матэрыяльнае стымуляванне навучэнцаў, педагагічных і іншых работнікаў Установы;
стварэнне неабходных умоў для арганізацыі падвозу, харчавання і медыцынскай дапамогі;
азнаямленне асоб (законных прадстаўнікоў непаўналетніх) пры залічэнні ва Установу з пасведчаннем аб дзяржаўнай рэгістрацыі, сапраўдным Статутам, сертыфікатамі аб дзяржаўнай акрэдытацыі, а па іх патрабаванні і з вучэбна-праграмнай дакументацыяй.
26. Для дасягнення сваіх мэтаў і пастаўленых задач Установа ажыццяўляе наступныя віды эканамічнай дзейнасці ў адпаведнасці з Агульнадзяржаўным класіфікатарам Рэспублікі Беларусь АКРБ 005-2011 «Виды экономической деятельности», зацверджанным пастановай джяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь ад 5 снежня 2011 г. № 85 «Об утверждении, введении в действие общегосударственного классификатора Республики Беларусь».
Асноўныя віды дзейнасці:
85100 – дашкольная адукацыя;
85200 – пачатковая адукацыя;
85310 – агульная сярэдняя адукацыя;
Іншыя абавязкі Установы устанаўліваюцца Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, дадзеным Статутам, іншымі актамі заканадаўства.
ГЛАВА 3
СТРУКТУРА ЎСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ
27. Структура Установы фарміруецца ў адпаведнасці з заканадаўствам і Статутам.
28. Установа мае ў сваёй структуры структурныя падраздзяленні: бібліятэку, сацыяльна-педагагічную і псіхалагічную службу, пункт карэкцыйна-педагагічнай дапамогі.
29. Прававы статус і функцыі адасобленых і структурных падраздзяленняў Установы вызначаюцца гэтым Статутам і адпаведнымі палажэннямі, зацверджанымі ва ўстаноўленым парадку.
ГЛАВА 4
АРГАНІЗАЦЫЯ АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ. ПРАВЫ І АБАВЯЗКІ ЎДЗЕЛЬНІКАЎ АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ
30.Удзельнікамі адукацыйнага працэсу Установы з'яўляюцца выхаванцы і навучэнцы (далей - навучэнцы), іх законныя прадстаўнікі, педагагічныя работнікі.
31. Установа забяспечвае адпаведнасць адукацыі патрабаванням адукацыйнага стандарту, вучэбна-праграмнай дакументацыі адпаведнай адукацыйнай праграмы.
32. Ва Установу прымаюцца дзеці, якія пражываюць на тэрыторыі, замацаванай за Установай рашэннем Заснавальніка.
Дзеці, якія не пражываюць на дадзенай тэрыторыі, могуць быць прыняты ва Установу пры наяўнасці свабодных месцаў.
33. Прыём асобы для атрымання дашкольнай адукацыі ажыццяўляецца на працягу каляндарнага года пры наяўнасці ў ім свабодных месцаў і на падставе заявы законнага прадстаўніка выхаванца, медыцынскай даведкі аб стане здароўя, накіравання ва Установу для засваення зместу адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі, выдадзенага Упаўнаважаным органам, афармляецца загадам кіраўніка Установы.
Атрыманне дашкольнай адукацыі ва Установе з'яўляецца бясплатным. Аказанне паслуг ва Установе на платнай аснове ажыццяўляецца на падставе дагавора аб платных паслугах у сферы адукацыі.
34. Для арганізацыі навучання і выхавання па адпаведнай вучэбнай праграме, а таксама аздараўлення, навучэнцы ўстановы аб'ядноўваюцца ў групы агульнага прызначэння: рознаўзроставыя (ад 2 да 4 гадоў), (ад 4 да 6 (7) гадоў);
35. Камплектаванне груп установы дашкольнай адукацыі i перавод выхаванцаў з адной групы ў другую ажыццяўляецца кожны год на пачатак навучальнага года (1 верасня).
У перыяд летніх канікул пры скарачэнні колькасці выхаванцаў дапускаецца перафарміраванне груп установы дашкольнай адукацыі, у тым ліку ў рознаўзроставыя групы, або іх закрыццё.
36. Ва Установе могуць функцыянаваць групы кароткачасовага знаходжання (сезонныя і гульнявыя пляцоўкі і іншыя) на гнуткім рэжыме з улікам графіка работы законных прадстаўнікоў выхаванцаў.
У групах кароткачасовага знаходжання магчыма сумеснае знаходжанне навучэнцаў i законных прадстаўнікоў.
37. Адукацыйны працэс пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі ажыццяўляецца ў групах або індывідуальна і забяспечвае стварэнне станоўчага эмацыйна-псіхалагічнага клімату, максімальна ўлічвае індывідуальныя асаблівасці і магчымасці выхаванцаў.
У рознаўзроставых групах арганізацыя адукацыйнага працэсу ажыццяўляецца дыферэнцыравана ў залежнасці ад узросту выхаванцаў.
38. Адукацыйны працэс выхаванцаў арганізуецца ў рэжыме пяцідзённага вучэбнага тыдня. Асноўнымі формамі арганізацыі адукацыйнага працэсу з'яўляюцца занятак і гульня. Акрамя асноўных формаў арганізацыі адукацыйнага працэсу могуць выкарыстоўвацца іншыя формы: экскурсія, назіранне, калектыўная праца і іншыя.
Штодзённае колькасць заняткаў і гульняў у кожнай узроставай групе і іх паслядоўнасць вызначаюцца вучэбным планам Установы.
39. Камплектаванне груп i перавод выхаванцаў з адной узроставай групы ў другую ажыццяўляецца штогод на пачатак навучальнага года. Прыём выхаванцаў ажыццяўляецца на працягу навучальнага года пры наяўнасці свабодных месцаў.
40. Нормы напаўняемасці груп Установы ўстанаўліваюцца ў адпаведнасці з заканадаўствам.
41. У выпадку ненаведвання выхаванцам Установы па ўважлівых прычынах месца за iм захоўваецца на працягу шасці месяцаў.
42. У іншых выпадках, якiя не прадугледжаны заканадаўствам, рашэнне аб захаванні месца прымае Упаўнаважаны орган у інтарэсах дзяцей.
43. Прыём асобы для атрымання агульнай базавай адукацыі ажыццяўляецца на падставе заявы законнага прадстаўніка навучэнца, копіі пашпарта (старонка аб рэгістрацыі), пасведчання аб нараджэнні навучэнца, медыцынскай даведкі аб стане здароўя.
44. Для атрымання агульнай сярэдняй адукацыі – заяву навучэнца, пасведчанне аб агульнай базавай адукацыі, пасведчання асобы, медыцынскай даведкі аб стане здароўя. Ад імя непаўналетняга заява можа быць пададзена яго законным прадстаўніком.
45. У I клас прымаюцца асобы, якім на 1 верасня адпаведнага навучальнага года спаўняецца шэсць і больш гадоў. Па жаданні аднаго з законных прадстаўнікоў дзіцяці дапускаецца прыём у I клас асобы, якім на 1 верасня адпаведнага навучальнага года не споўнілася шэсць гадоў у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам.
46. Залічэнне дзяцей афармляецца загадам дырэктара Установы на падставе заявы законных прадстаўнікоў дзяцей, медыцынскай даведкі аб стане здароўя і пасведчання аб нараджэнні навучэнца, копіі пашпарта (старонка аб рэгістрацыі) аднаго з законных прадстаўнікоў.
47. Адукацыйны працэс ва Установе грунтуюцца на навуковым і педагагічна абгрунтаваным выбары формаў, сродкаў, метадаў навучання і выхавання і можа ажыццяўляцца па індывідуальных вучэбных планах і праграмах.
48. Навучальны план распрацоўваецца Установай на аснове тыпавога вучэбнага плана, зацверджанага Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь і зацвярджаецца кіраўніком Установы і ўзгадняецца з Упаўнаважаным органам.
49. Асноўныя вiды вучэбных заняткаў вызначаюцца вучэбнымі планамі і праграмамі: урок, назіранне, экскурсія і іншы занятак. Дадаткова праводзяцца факультатыўныя, стымулюючыя, падтрымліваючыя заняткі, кансультацыі, заняткі па фізічнай культуры і музычна-рытмічныя заняткі, практыка, вучэбна-палявыя зборы, грамадска карысная праца.
50. Мовамі навучання і выхавання ва Установе з'яўляюцца дзяржаўныя мовы Рэспублікі Беларусь (беларуская і руская).
Асноўная мова навучання і выхавання ва Установе– беларуская.
Ва Установе вывучаюцца нямецкая і англійская замежныя мовы (па заяве законнага прадстаўніка).
51. Установа можа па заяве законных прадстаўнікоў навучэнца і на падставе загаду Упаўнаважанага органа прадастаўляць магчымасць атрымання агульнай сярэдняй адукацыі дома.
52. На III ступені агульнай сярэдняй адукацыі ва Установе можа быць уведзена профільнае навучанне, якое прадугледжвае вывучэнне асобных вучэбных прадметаў на павышаным узроўні і правядзенне факультатыўных заняткаў прафесійнай накіраванасці (прафесійна арыентаваных курсаў) для арыентацыі на атрыманне педагагічных, ваенных i iншых спецыяльнасцей.
53. Установа не мае права перашкаджаць пераводу (пераходу) навучэнца ў іншую Установу, калі на гэта маецца згода апошняга.
55. Ва Установу, пры прадстаўленні даведкі ўстаноўленага ўзору, могуць быць прыняты вучні, якія на працягу навучальнага года або па яго выніках былі адлічаны або спынілі навучанне ва ўстановах, якія забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай або сярэдняй спецыяльнай адукацыі. У гэтым выпадку яны працягваюць навучанне ў адпаведным класе ўстановы і здаюць выпускныя экзамены на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі.
56. Навучэнцы Установы маюць права на:
атрыманне адукацыі ў адпаведнасці з адукацыйнымі праграмамі;
перавод у іншую Установу;
навучанне на даму;
навучанне па індывідуальным вучэбным плане ў межах зместу адукацыйнай праграмы;
стварэнне спецыяльных умоў для атрымання адукацыі з улікам асаблівасцей іх псіхафізічнага развіцця;
ахову жыцця і здароўя падчас адукацыйнага працэсу;
бясплатнае псіхолага-медыка-педагагічнае абследаванне ў дзяржаўных цэнтрах карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі;
канікулы;
атрыманне сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай дапамогі з боку спецыялістаў Установы;
заахвочванне за поспехі ў вучэбнай, спартыўна-масавай, грамадскай, навуковай, навукова-тэхнічнай, эксперыментальнай, інавацыйнай дзейнасці, а таксама ў адукацыйных мерапрыемствах;
атрыманне паслуг у сферы адукацыі (у тым ліку платных) у парадку, прадугледжаным заканадаўствам;
бясплатнае карыстанне бібліятэкай, вучэбнай, вытворчай, навуковай і культурна-спартыўнай базай дзіцячага сада - сярэдняй школы;
абарону сваіх правоў, гонару і годнасці ў працэсе атрымання адукацыі;
удзел у кіраванні Установай праз органы самакіравання;
удзел у алімпіядах, конкурсах, турнірах, фестывалях, канферэнцыях, сімпозіумах, кангрэсах і іншых адукацыйных мерапрыемствах, спартыўна-масавай, грамадскай, навуковай, эксперыментальнай, інавацыйнай дзейнасці;
азнаямленне з пасведчаннем аб дзяржаўнай рэгістрацыі, устаноўчымі дакументамі, сертыфікатамі аб дзяржаўнай акрэдытацыі, а таксама з вучэбна-праграмнай дакументацыяй;
удзел у грамадскіх аб'яднаннях, дзейнасць якіх не супярэчыць заканадаўству;
забеспячэнне падручнікамі і вучэбнымі дапаможнікамі ў парадку, устаноўленым Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, іншымі актамі заканадаўства.
Іншыя правы навучэнцаў устанаўліваюцца актамі заканадаўства, сапраўдным Статутам і іншымі лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі Установы.
57. Навучэнцы Установы абавязаны:
добрасумленна і адказна адносіцца да засваення зместу адукацыйных праграм, праграм выхавання;
клапаціцца пра сваё здароўе і здароўе іншых асоб, імкнуцца да маральнага, духоўнага і фізічнага развіцця і самаўдасканалення;
выконваць патрабаванні ўстаноўчых дакументаў, правілаў унутранага распарадку для навучэнцаў;
паважаць гонар і годнасць іншых удзельнікаў адукацыйнага працэсу;
беражліва адносіцца да маёмасці Установы;
выконваць ва ўстаноўленыя тэрміны ўсе віды заданняў, прадугледжаныя вучэбнымі планамі і праграмамі;
быць дысцыплінаванымі, клапаціцца аб рэпутацыі Установы, годна паводзіць сябе ва Установе і за яе межамі;
выконваць патрабаванні педагагічных і іншых работнікаў Установы ў галіне, аднесенай Статутам і Правіламі ўнутранага распарадку для навучэнцаў;
выконваць Статут і Правілы ўнутранага распарадку для навучэнцаў;
наведваць Установу ў вопратцы, якая адпавядае дзелавому стылю.
Іншыя абавязкі навучэнцаў устанаўліваюцца Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, дадзеным Статутам і іншымі лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі Установы.
Дысцыпліна ва Установе падтрымліваецца на аснове павагі чалавечай годнасці навучэнцаў. Прымяненне метадаў фізічнага і псіхічнага гвалту ў адносінах да навучэнцаў не дапускаецца.
58. Падставамі для прыцягнення навучэнца да дысцыплінарнай адказнасці з'яўляюцца супрацьпраўнае, вiнаватая (наўмыснае ці па неасцярожнасці) невыкананне або неналежнае выкананне абавязкаў, ускладзеных на яго актамі заканадаўства, устаноўчымі дакументамі і іншымі лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі Установы, у выглядзе наступных дзеянняў (бяздзейнасці):
спазнення або няяўкі без уважлiвых прычын на вучэбныя заняткі;
парушэнні дысцыпліны ў ходзе адукацыйнага працэсу;
невыканання ў перыяд праходжання практыкі (вытворчага навучання) рэжыму працоўнага часу, вызначанага правіламі ўнутранага працоўнага распарадку адпаведнай арганізацыі;
невыканання без уважлiвых прычын законнага патрабавання педагагічнага работніка;
абразы ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу;
распаўсюджвання інфармацыі, якая наносіць шкоду здароўю навучэнцаў;
пашкоджання будынкаў, збудаванняў, абсталявання або іншай маёмасці Установы;
невыканання (парушэнні) патрабаванняў заканадаўства аб ахове здароўя, пажарнай бяспекі;
распіцця алкагольных напояў, слабаалкагольных напояў, піва, ужывання наркатычных сродкаў, псіхатропных, таксічных і іншых адурманьваючых рэчываў у будынку і на іншай тэрыторыі ўстановы адукацыі, альбо з'яўлення ў названых месцах у стане алкагольнага, наркатычнага або таксічнага ап'янення;
курэння (спажывання) тытунёвых вырабаў у будынку і на іншай тэрыторыі Установы;
іншых супрацьпраўных дзеянняў (бяздзейнасці).
Не прызнаецца дысцыплінарным учынкам дзеянне, якое адпавядае крытэрыям, названым у пункце 58 гэтага артыкула, здзейсненае навучэнцам з ліку асоб з цяжкімі і (або) шматлікімі фізічнымі і (або) псіхічнымі парушэннямі.
За здзяйсненне навучэнцам дысцыплінарнага праступка ўстанаўліваецца дысцыплінарная адказнасць, якая выражаецца ў прымяненні да яго мер дысцыплінарнага спагнання.
Да дысцыплінарнай адказнасці прыцягваюцца навучэнцы, які дасягнулі да моманту здзяйснення дысцыплінарнай правіны ўзросту чатырнаццаці гадоў, а навучэнцы з ліку асоб з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця – сямнаццаці гадоў.
Да навучэнца, які здзейсніў дысцыплінарны праступак і які не дасягнуў да моманту яго здзяйснення ўзросту, з якога настае дысцыплінарная адказнасць, а таксама да навучэнца з ліку асоб з цяжкімі і (або) множнымі фізічнымі і (або) псіхічнымі парушэннямі, які здзейсніў дысцыплінарны праступак, могуць прымяняцца меры педагагічнага ўздзеяння (гутарка, абмеркаванне на педагагічным савеце і іншыя меры педагагічнага ўздзеяння), якія не супярэчаць заканадаўству.
За здзяйсненне дысцыплiнарнага праступка да навучэнца могуць быць прыменены наступныя меры дысцыплінарнага спагнання:
заўвага;
вымова;
адлічэнне.
Права выбару меры дысцыплінарнага спагнання належыць дырэктару Установы. Пры выбары меры дысцыплінарнага спагнання павінны ўлічвацца цяжар дысцыплінарнай правіннасці, прычыны і абставіны, пры якіх ён здзейснены, папярэднія паводзіны навучэнца.
59. Законнымі прадстаўнікамі непаўналетніх навучэнцаў з'яўляюцца іх бацькі, усынавіцелі (удачарыцелі), апекуны, папячыцелі. Законныя прадстаўнікі непаўналетніх навучэнцаў уяўляюць правы і законныя інтарэсы непаўналетніх якія навучаюцца ў грамадскіх адносінах у сферы адукацыі без спецыяльных паўнамоцтваў.
60. Асноўныя правы і абавязкі законных прадстаўнікоў непаўналетніх навучэнцаў:
60.1. Законныя прадстаўнікі непаўналетніх навучэнцаў маюць права на:
азнаямленне з пасведчаннем аб дзяржаўнай рэгістрацыі Установы, дадзеным Статутам, спецыяльным дазволам (ліцэнзіяй) на адукацыйную дзейнасць, сертыфікатамі аб дзяржаўнай акрэдытацыі, а таксама з вучэбна-праграмнай дакументацыяй;
удзел у кіраванні Установай;
абарону правоў і законных інтарэсаў навучэнцаў;
азнаямленне з ходам і зместам адукацыйнага працэсу, вынікамі вучэбнай дзейнасці навучэнцаў.
60.2. Законныя прадстаўнікі непаўналетніх навучэнцаў абавязаны:
забяспечваць умовы для атрымання адукацыі і развіцця навучэнцаў;
паважаць гонар і годнасць іншых удзельнікаў адукацыйнага працэсу;
выконваць патрабаванні гэтага Статута, правілаў унутранага распарадку для навучэнцаў.
Законныя прадстаўнікі непаўналетніх навучэнцаў могуць несці іншыя абавязкі ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі і іншымі актамі заканадаўства.
61. Педагагічныя работнікі Установы маюць права на:
абарону прафесійнага гонару і годнасці;
забеспячэнне ўмоў для ажыццяўлення прафесійнай дзейнасці;
творчую ініцыятыву, выбар метадаў, форм і сродкаў навучання і выхавання, падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў, якія забяспечваюць неабходную якасць адукацыйнага працэсу;
удзел у конкурсах прафесійнага майстэрства;
доступ да вучэбна-праграмнай, вучэбна-метадычнай дакументацыі, інфармацыйна-аналітычных матэрыялаў;
удзел у абнаўленні, распрацоўцы і вызначэнні структуры і зместу структурных элементаў навукова-метадычнага забеспячэння адукацыі;
удзел у навуковай, навукова-тэхнічнай, эксперыментальнай, інавацыйнай, міжнароднай дзейнасці Установы;
удзел у кіраванні Установай;
павышэнне кваліфікацыі; маральнае і матэрыяльнае заахвочванне за поспехі ў педагагічнай дзейнасці;
аб'яднанне ў прафесійныя саюзы, іншыя грамадскія аб'яднанні, дзейнасць якіх не супярэчыць заканадаўству;
штомесячную кампенсацыю расходаў на набыццё вучэбнай і метадычнай літаратуры ў парадку і на ўмовах, якiя вызначаюцца Урадам Рэспублікі Беларусь;
атэстацыю на адпаведную кваліфікацыйную катэгорыю і атрыманне яе ў выпадку паспяховага праходжання атэстацыі.
Іншыя правы педагагічных работнікаў устанаўліваюцца актамі заканадаўства, дадзеным Статутам і іншымі лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі Установы.
62. Педагагічныя работнікі Установы абавязаны:
ажыццяўляць сваю дзейнасць на прафесійным узроўні, які забяспечвае рэалізацыю адукацыйных праграм, праграм выхавання;
выконваць прававыя, маральныя і этычныя нормы;
паважаць гонар і годнасць навучэнцаў і іншых удзельнікаў адукацыйнага працэсу;
павышаць свой прафесійны ўзровень, праходзіць атэстацыю;
весці здаровы лад жыцця, прапагандаваць яго сярод навучэнцаў;
выконваць спецыяльныя ўмовы, неабходныя для атрымання адукацыі асобамі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця;
праходзіць папярэдні медыцынскі агляд пры паступленні на работу i перыядычныя медыцынскія агляды ў парадку, устаноўленым Мiнiстэрствам аховы здароўя Рэспублiкi Беларусь;
садзейнічаць выяўленню і развіццю індывідуальных творчых здольнасцей навучэнцаў;
весці прафілактычную работу па папярэджанні правапарушэнняў сярод навучэнцаў;
своечасова інфармаваць законных прадстаўнікоў аб парушэнні Статута і Правілаў унутранага распарадку для навучэнцаў;
Іншыя абавязкі педагагічных работнікаў устанаўліваюцца актамі заканадаўства, дадзеным Статутам і іншымі лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі Установы.
Педагагічным работнікам забараняецца выкарыстоўваць адукацыйны і выхаваўчы працэсы ў палітычных мэтах або для прымушэння навучэнцаў да дзеянняў, якiя супярэчаць Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь i заканадаўству.
63. Да іншых работнікаў Установы адносяцца асобы, якія ажыццяўляюць адміністратыўна-гаспадарчыя, вытворчыя і іншыя дапаможныя функцыі.
Правы і абавязкі іншых работнікаў Установы ўстанаўліваюцца заканадаўствам, лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі, працоўнымі дагаворамі, грамадзянска-прававымі дамовамі.
64. Установа стварае неабходныя ўмовы для харчавання навучэнцаў. Арганізацыя харчавання навучэнцаў ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам.
65. Харчаванне арганізуецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі санітарных нормаў, правілаў і гігіенічных нарматываў па ўстаноўленых нормах харчавання і грашовых нормаў расходаў на харчаванне для адпаведных катэгорый навучэнцаў. Пры неабходнасці арганізуецца дыетычнае (ашчаджальнае) харчаванне. Нормы харчавання, грашовыя нормы расходаў на харчаванне зацвярджаюцца Урадам Рэспублікі Беларусь або ўпаўнаважаным iм органам.
66. Навучэнцы забяспечваюцца харчаваннем за кошт уласных сродкаў, сродкаў законных прадстаўнікоў навучэнцаў, сродкаў рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў, іншых крыніц у адпаведнасці з заканадаўствам.
67. Парадак арганізацыі падвозу навучэнцаў ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам.
68. Установа адукацыі забяспечвае ахову здароўя навучэнцаў. Медыцынская дапамога навучэнцам аказваецца ў парадку, устаноўленым заканадаўствам. Медыцынскае абслугоўванне ва Установе ажыццяўляецца медыцынскім персаналам установы аховы здароўя.
Установа прадастаўляе памяшкання, стварае ўмовы працы медыцынскага персаналу.
69. Залічэнне дзяцей у лагер ажыццяўляецца на падставе загаду дырэктара Установы.
Асноўнымі задачамі лагера з'яўляюцца:
умацаванне здароўя дзяцей;
фарміраванне навыкаў здаровага ладу жыцця і свядомых адносін да свайго здароўя і навакольнага асяроддзя;
фарміраванне адаптацыйных навыкаў і падрыхтоўка да жыцця ў грамадстве;
развіццё інтэлектуальнага, духоўнага патэнцыялу, творчых здольнасцей і інтарэсаў дзяцей, актыўнае далучэнне да розных відаў дзейнасці.
Для прыняцця дзіцяці ў лагер законныя прадстаўнікі пішуць заяву на імя дырэктара Установы.
70. Ва Установе можа стварацца і функцыянаваць Школьная бізнес-кампанія.
Школьная бізнес-кампанія (далей – Школьная кампанія) – гэта структурнае падраздзяленне Установы, якое ствараецца з мэтай атрымання навучэнцамі практычных навыкаў па асновах прадпрымальніцтва і кіравання і накіраванае на развіццё эканамічнай адукацыі і моладзевага прадпрымальніцтва, а таксама якое спрыяе прафесійнаму самавызначэнню навучэнцаў.
71. Школьная кампанія ствараецца ў мэтах:
садзейнічання арганізацыі практычнага навучання асновам прадпрымальніцкай дзейнасці вучняў;
адпрацоўкі ўсіх этапаў функцыянавання прадпрыемства ў рэальных эканамічных умовах з наступным правядзеннем аналізу розных аспектаў гаспадарчай дзейнасці прадпрыемства, яго эканамічнай самастойнасці, эфектыўнай арганізацыі вытворчасці;
развіцця арганізацыйных навыкаў і псіхалагічнай гатоўнасці вучнёўскай моладзі прыступіць да працы пасля заканчэння Установы.
72. Задачы праграмы:
даць магчымасць навучэнцам атрымаць у ходзе адукацыйнага працэсу практычны вопыт у галіне прадпрымальніцтва і менеджменту;
удзельнічаючы ў кіраванні школьным прадпрыемствам, праявіць ініцыятыву і вынаходлівасьць у рэалізацыі практычных праектаў, бізнес-планаў.
73. Школьная кампанія ствараецца па рашэнню савета Установы і дзейнічае ў адпаведнасці са Статутам і Палажэннем аб школьнай бізнес-кампаніі Установы, зацверджаным кіраўніком Установы і ўзгодненым з Упаўнаважаным органам.
74. Непасрэднае стварэнне Школьнай кампаніі, яе дзейнасць ажыццяўляецца на базе Установы. У кампетэнцыю Установы ўваходзіць рашэнне аб стварэнні Школьнай кампаніі, стварэнне спрыяльнага рэжыму для яе дзейнасці, арганізацыя ўзаемадзеяння з Упаўнаважаным органам, каардынацыю адукацыйнага працэсу ў рамках Школьнай кампаніі і Установы ў цэлым.
75. Агульнае кіраўніцтва Школьнай кампаніяй ажыццяўляе яе кіраўнік, які прызначаны загадам дырэктара Установы.
Іншыя кіруючыя пасады ў Школьнай кампаніі займаюць толькі навучэнцы.
76. Склад Школьнай кампаніі зацвярджаецца загадам дырэктара Установы. Навучэнец можа выйсці з яе складу на падставе заявы аднаго з законных прадстаўнікоў. Дырэктар Установы выдае загад аб выключэнні навучэнца са складу Школьнай кампаніі.
Парадак працаўладкавання ўдзельнікаў Школьнай кампаніі вызначаны дырэктарам Установы па ўзгадненні з Упаўнаважаным органам Установы.
77. Прававой асновай функцыянавання Школьнай кампаніі з'яўляецца:
Грамадзянскі кодэкс Рэспублікі Беларусь;
Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адукацыі.
78. Абавязковымі ўмовамі стварэння Школьнай кампаніі з'яўляецца:
наяўнасць рашэння савета Установы аб стварэнні Школьнай кампаніі;
наяўнасць Палажэння аб Школьнай кампаніі, разгледжанага на пасяджэнні савета Установы, зацверджанага дырэктарам Установы і ўзгодненага з Упаўнаважаным органам;
наяўнасць бізнес-плана дзейнасці Школьнай кампаніі, распрацаванага пры непасрэдным удзеле кіраўніка Школьнай кампаніі, разгледжанага на пасяджэнні савета Установы і зацверджанага загадам дырэктара Установы;
наяўнасць кіраўніка Школьнай кампаніі з мэтай выканання кантрольных функцый і аказання дапамогі яе ўдзельнікам.
79. Спыненне дзейнасці Школьнай кампаніі ажыццяўляецца на падставе рашэння Савета школы па ўзгадненні з Упаўнаважаным органам.
80. З мэтай выяўлення і развіцця зацікаўленасці, здольнасцяў навучэнцаў, правядзення псіхалагічных кансультацый для ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу ствараецца сацыяльна-педагагічная і псіхалагічная служба. Педагог-псіхолаг і педагог сацыяльны ажыццяўляюць сваю дзейнасць у парадку, вызначаным Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.
81. Правы і абавязкі Установы:
81.1. Установа мае права:
ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць;
фарміраваць структуру і штатны расклад;
ажыццяўляць дзейнасць, якая прыносіць даходы;
удзельнічаць у навуковай, навукова-тэхнічнай, эксперыментальнай і інавацыйнай дзейнасці, дзейнасці па навукова-метадычным забеспячэнні адукацыі;
ажыццяўляць праверку сапраўднасці дакументаў аб адукацыі пры прыёме асоб для атрымання адукацыі і пры наяўнасці сумненняў у іх сапраўднасці шляхам накіравання запытаў у Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь аб пацверджанні факту іх выдачы;
уваходзіць у склад асацыяцый (саюзаў) і іншых аб'яднанняў некамерцыйных арганізацый;
ажыццяўляць міжнароднае супрацоўніцтва ў сферы адукацыі, у тым ліку знешнегандлёвую дзейнасць;
мець іншыя правы ў адпаведнасці з актамі заканадаўства і гэтым Статутам.
81.2. Установа абавязана забяспечваць:
якасць адукацыі;
распрацоўку і зацвярджэнне ва ўстаноўленым парадку структурных элементаў навукова-метадычнага забеспячэння адпаведнай адукацыі, яго ўдасканаленне;
падбор, прыём на работу і расстаноўку кадраў, павышэнне іх кваліфікацыі;
матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне адукацыйнага працэсу ў адпаведнасці з устаноўленымі санітарнымі нормамі, правіламі і гігіенічнымі нарматывамі;
стварэнне бяспечных умоў пры арганізацыі адукацыйнага працэсу;
распрацоўку і прыняцце правілаў унутранага распарадку для навучэнцаў, правілаў унутранага працоўнага распарадку Установы для работнікаў;
маральнае і матэрыяльнае стымуляванне навучэнцаў, педагагічных і іншых работнікаў Установы;
меры сацыяльнай абароны навучэнцаў;
стварэнне неабходных умоў для арганізацыі харчавання і медыцынскай дапамогі, пражывання (пры неабходнасці) навучэнцаў;
азнаямленне асоб (законных прадстаўнікоў непаўналетніх) пры залічэнні ва Установу з пасведчаннем аб дзяржаўнай рэгістрацыі, сапраўдным Статутам, спецыяльным дазволам (ліцэнзіяй) на адукацыйную дзейнасць, сертыфікатамі аб дзяржаўнай акрэдытацыі, а па іх патрабаванні – і з вучэбна-праграмнай дакументацыяй;
садзейнічанне ўпаўнаважаным дзяржаўным органам у правядзенні кантролю за забеспячэннем якасці адукацыі.
Установа абавязана пацвярджаць сваю дзяржаўную акрэдытацыю ў парадку, устаноўленым Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі і іншымі актамі заканадаўства.
Установа выконвае іншыя абавязкі, устаноўленыя заканадаўствам і гэтым Статутам.
82. Адукацыйны працэс пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі арганізуецца па навучальных гадах. Навучальны год дзеліцца на чвэрці.
Працягласць навучальнага года ўстанаўліваецца з 1 верасня па 31 мая. Калі названыя даты прыпадаюць на нерабочы дзень, то пачатак (заканчэнне) навучальнага года пераносіцца на наступны (папярэдні) працоўны дзень.
83. Для навучэнцаў устанаўліваюцца канікулы на працягу навучальнага года і летнія канікулы.
Агульная працягласць канікул на працягу навучальнага года павінна быць не менш за трыццаць каляндарных дзён, для вучняў I і II класаў - не менш за трыццаць сем каляндарных дзён.
Працягласць летніх канікулаў павінна быць не менш за дванаццаць каляндарных тыдняў, а для вучняў IX класаў - не менш за дзесяць каляндарных тыдняў.
84. Арганізацыя адукацыйнага працэсу пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі ажыццяўляецца ва Установе цэлы год.
85. Ва Установе пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі ўстанаўліваюцца канікулы, у перыяд якіх заняткі з выхаванцамі не праводзяцца. У перыяд канікул праводзіцца толькі фізкультурна-аздараўленчая і мастацка-эстэтычная работа з выхаванцамі.
Агульная працягласць канікулаў складае сто дзесяць дзён: летнія - дзевяноста каляндарных дзён, зімовыя - дзесяць каляндарных дзён, веснавыя - дзесяць каляндарных дзён.
Час знаходжання выхаванца ва Установе пры засваенні зместу адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі па жаданні яго законнага прадстаўніка можа быць зменшана.
86. Адукацыйны працэс пры засваенні зместу адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі арганізуецца ў рэжыме пяцідзённага працоўнага тыдня з 10,5-гадзінным рэжымам знаходжання выхаванцаў. З улікам пажаданняў законных прадстаўнікоў могуць стварацца дзяжурныя групы з 12-ці гадзінным знаходжаннем дзяцей.
87. Адукацыйны працэс пры навучанні і выхаванні на I, II і III ступенях агульнай сярэдняй адукацыі арганізуецца ў рэжыме шасцідзённага школьнага тыдня, які ўключае пяцідзённы вучэбны тыдзень і адзін дзень тыдня для правядзення з навучэнцамі спартыўна-масавых, фізкультурна-аздараўленчых, іншых выхаваўчых мерапрыемстваў, арганізацыі працоўнага навучання.
88. Форма атрымання агульнай сярэдняй адукацыі ва Установе – вочная.
89. Агульная сярэдняя адукацыя ўключае ў сябе тры ступені. I - ступень – пачатковая адукацыя (I - IV класы), II - ступень – базавая адукацыя (V - IX класы), III - ступень – сярэдняя адукацыя (X - XI класы).
I і II ступені агульнай сярэдняй адукацыі складаюць агульную базавуюадукацыю.
I, II, III ступені агульнай сярэдняй адукацыі складаюць агульную сярэднюю адукацыю.
90. На I ступені агульнай сярэдняй адукацыі рэалізуецца адукацыйная праграма пачатковай адукацыі.
Пачатковая адукацыя дае права на працяг адукацыі на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі.
91. На II ступені агульнай сярэдняй адукацыі рэалізуецца адукацыйная праграма базавай адукацыі.
Засваенне зместу адукацыйнай праграмы базавай адукацыі з'яўляецца абавязковым.
Агульная базавая адукацыя дае права на працяг адукацыі на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі, а таксама на ўзроўнях прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай адукацыі.
92. На III ступені агульнай сярэдняй адукацыі рэалізуецца адукацыйная праграма сярэдняй адукацыі.
Агульная сярэдняя адукацыя дае права на працяг адукацыі на ўзроўнях прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай адукацыі.
93. Асноўнай формай арганізацыі адукацыйнага працэсу пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі з'яўляецца вучэбны занятак: урок, назіранне, экскурсія і іншае занятак. Вучэбныя заняткі праводзяцца ў адну змену.
Штодзённая колькасць вучэбных заняткаў вызначаецца раскладам, які зацвярджаецца дырэктарам Установы. Пачатак заняткаў і працягласць перапынкаў паміж заняткамі зацвярджаецца дырэктарам Установы ў адпаведнасці з санітарнымі правіламі і нормамі.
94. Вывучэнне беларускай, рускай і адной з замежных (англійскай, нямецкай) моў навучэнцамі, за выключэннем асобных катэгорый асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, з'яўляецца абавязковым. Катэгорыі асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця і парадак вывучэння імі моў вызначаюцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Ад вывучэння беларускай ці рускай мовы могуць быць таксама вызваленыя замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія часова знаходзяцца або часова пражываюць у Рэспубліцы Беларусь. Парадак вывучэння беларускай і рускай моў замежнымі грамадзянамі і асобамі без грамадзянства, якія часова знаходзяцца або часова пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, вызначаецца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.
95. Ва Установе вывучэнне вучэбных прадметаў ажыццяўляецца на базавым узроўні.
Навучэнцы з улікам меркавання іх законных прадстаўнікоў, зыходзячы са схільнасцей, жаданняў і стану здароўя, могуць вывучаць асобныя вучэбныя прадметы на павышаным узроўні на факультатыўных занятках у межах колькасці вучэбных гадзін на правядзенне факультатыўных заняткаў, устаноўленай тыпавым вучэбным планам.
Факультатыўныя заняткі могуць быць прыродазнаўча-матэматычнай, гуманітарнай, грамадазнаўчай, экалагічнай, ваенна-патрыятычнай, музычнай, харэаграфічнай, мастацкай, тэатральнай, спартыўнай і іншай накіраванасці. Факультатыўныя заняткі, як правіла, праводзяцца пасля завяршэння ўрокаў. Факультатыўныя заняткі ў IX - XI класах могуць праводзіцца ў шосты школьны дзень.
96. Бягучы кантроль вучэбных дасягненняў вучняў III-XI класаў Установы ажыццяўляецца педагогамі па дзесяцібальнай сістэме.
97. Ва Установе можа стварацца пункт карэкцыйна-педагагічнай дапамогі.
98. Навучэнцы пры засваенні зместу адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі, за выключэннем экстэрнаў, праходзяць бягучую, прамежкавую і выніковую атэстацыю.
Парадак правядзення бягучай і прамежкавай атэстацыі навучэнцаў пры засваенні зместу адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі вызначаецца Правіламі правядзення атэстацыі вучняў пры засваенні зместу адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі.
Пры правядзенні прамежкавай і выніковай атэстацыі ажыццяўляецца адзнака паводзін навучэнцаў, якая выяўляецца наступнымі характарыстыкамі: «прыкладныя», «здавальняючыя», «нездавальняючыя». Крытэрыі ацэнкі паводзін вучняў вызначаюцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Выніковая атэстацыя праводзіцца па завяршэнні навучальнага года, навучання і выхавання на II і III ступенях агульнай сярэдняй адукацыі.
Атэстацыя, перавод, арганізацыя выпускных экзаменаў і выпуск вучняў ажыццяўляюцца ў парадку, устаноўленым Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.
99. Атрыманне агульнай базавай і агульнай сярэдняй адукацыі завяршаецца выпускнымі экзаменамі, якія праводзяцца ў адпаведнасці з парадкам, устаноўленым Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.
100. Установа мае права ажыццяўляць выніковую атэстацыю ў форме экстэрната ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі. Атэстацыя ў парадку экстэрнату праводзіцца ўстановай па рашэнні Упаўнаважанага органа. Парадак атэстацыі ў парадку экстэрнату вызначаецца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.
102. Навучэнцам, якія паспяхова завяршылі агульную базавую адукацыю, выдаецца пасведчанне аб агульнай базавай адукацыі, а навучэнцам, якія дабіліся асаблівых поспехаў у вучобе пры прыкладных паводзінах, – пасведчанне з адзнакай.
Выпускнікам Установы, якія засвоілі вучэбныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі, выдаецца атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыі.
Выпускнікі Установы за выдатныя поспехі ў вучобе і прыкладныя паводзіны ўзнагароджваюцца залатымі, сярэбранымі медалямі з уручэннем атэстата асобага ўзору, а за асаблівыя поспехі ў вывучэнні асобных прадметаў – пахвальнымі лістамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
103. Ва Установе для аказання дапамогі сям'і ў навучанні і выхаванні навучэнцаў, стварэння ўмоў для развіцця творчых здольнасцей навучэнцаў адкрыта група падоўжанага дня для вучняў I-VI класаў, палажэнне аб якой зацверджана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.
104. Парадак арганізацыі атрымання агульнай сярэдняй адукацыі дома вызначаецца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь па ўзгадненні з Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.
105. Перавод (накіраванне) вучняў ва ўстановы спецыяльнай адукацыі з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця, а таксама ў спецыяльныя класы для такіх дзяцей і класы інтэграванага навучання ажыццяўляецца са згоды іх законных прадстаўнікоў на падставе заключэння цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі па накіраванню Упаўнаважанага органа.
106. Карэкцыйна-педагагічная дапамога навучэнцам з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця аказваецца ў пункце карэкцыйна-педагагічнай дапамогі. Арганізацыя і функцыянаванне пункта ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Палажэннем аб пункце карэкцыйна-педагагічнай дапамогі, зацверджаным Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.
107. Педагагічны савет Установы можа прымаць рашэнне аб маральным стымуляванні вучняў і іх законных прадстаўнікоў за поспехі ў навучанні і выхаванні, удзел у грамадскай дзейнасці.
ГЛАВА 5
ПАРАДАК КІРАВАННЯ ДЗЕЙНАСЦЮ ЎСТАНОВАЙ АДУКАЦЫI. СТРУКТУРА І ПАРАДАК ФАРМІРАВАННЯ ОРГАНАЎ КІРАВАННЯ І САМАКІРАВАННЯ
108. Упраўленне Установай ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, Палажэннем аб установе дашкольнай адукацыі, зацверджанага пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 25 ліпеня <st1:metricconverter productid="2011 г" w:st="on">2011 г</st1:metricconverter>. № 150, Палажэннем аб установе агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджанага пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 20 снежня <st1:metricconverter productid="2011 г" w:st="on">2011 г</st1:metricconverter>. № 283, іншымі актамі заканадаўства, Статутам Установы i будуецца на спалучэнні прынцыпаў адзінаначалля і самакіравання.
109. Да выключнай кампетэнцыі Заснавальніка адносіцца:
прыняцце рашэння аб стварэнні, рэарганізацыі і ліквідацыі Установы;
зацвярджэнне статута Установы, змяненняў i (або) дапаўненняў, што ўносяцца ў статут Установы;
вызначэнне прадмета, мэт і задач дзейнасці Установы;
прызначэнне на пасаду і вызваленне ад пасады кіраўніка Установы, заключэнне, змяненне, спыненне працоўнага дагавора (кантракта) з кіраўніком Установы па ўзгадненні з Упаўнаважаным органам;
ажыццяўленне функцый кантролю за выкарыстаннем і захаванасцю маёмасці.
Заснавальнік рэалізуе іншыя правы і абавязкі, устаноўленыя заканадаўствам і гэтым Статутам.
110. Заснавальнік Установы, Упаўнаважаны орган забяспечваюць абнаўленне і развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы Установы.
111. Непасрэднае кіраўніцтва Установай ажыццяўляе яго дырэктар, які прызначаецца на пасаду і вызваляецца ад пасады Заснавальнікам па ўзгадненні з Упаўнаважаным органам.
112. Дырэктар Установы:
дзейнічае ад імя Установы без даверанасці і нясе адказнасць за вынікі яе дзейнасці;
выдае загады, заключае дагаворы, выдае даверанасці, адкрывае рахункі ў банках у межах сваёй кампетэнцыі;
арганізуе кіраванне вучэбнай, выхаваўчай, навукова-метадычнай работай супрацоўнікаў Установы;
кіруе работай па інтэграцыі Установы ў міжнародную адукацыйную і навуковую супольнасць;
зацвярджае структуру i штатны расклад у межах устаноўленай колькасці і расходаў на ўтрыманне па ўзгадненні з Упаўнаважаным органам, Заснавальнікам;
ажыццяўляе прыём і звальненне работнікаў, зацвярджае іх службовыя інструкцыі;
рэалізуе іншыя паўнамоцтвы, устаноўленыя актамі заканадаўства і гэтым Статутам.
113. Дырэктар Установы ў дзейнасці па кіраванні Установай узаемадзейнічае з органамі самакіравання Установы.
114. Асноўным органам самакіравання Установы з'яўляецца савет Установы, які ўзначальвае дырэктар Установы. Кампетэнцыя, склад і арганізацыя дзейнасці савета Установы вызначаюцца Палажэннем аб савеце Установы, якое зацвярджаецца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.
115. Колькасны склад савета складае 15 чалавек і фармуецца ў наступнай прапорцыі:
66,6 працэнтаў – прадстаўнікі навучэнцаў Установы, іх законных прадстаўнікоў;
33,3 працэнтаў – прадстаўнікі кіраўнікоў структурных падраздзяленняў Установы, педагагічных і іншых работнікаў Установы, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, іншых дзяржаўных органаў, арганізацый – заказчыкаў кадраў, грамадскіх аб'яднанняў, іншых арганізацый.
116. Прадстаўнікі навучэнцаў, іх законных прадстаўнікоў выбіраюцца адкрытым або тайным галасаваннем у групах, класах, навучальных групах, аб'яднаннях па інтарэсах, iншых аб'яднаннях навучэнцаў у парадку, вызначаным статутам Установы. Прадстаўнікі кіраўнікоў структурных падраздзяленняў, педагагічных і іншых работнікаў установы адукацыі выбіраюцца адкрытым або тайным галасаваннем у структурных падраздзяленнях у парадку, вызначаным Статутам Установы.
Прадстаўнікі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, іншых дзяржаўных органаў, арганізацый – заказчыкаў кадраў, грамадскіх аб'яднанняў, іншых арганізацый уключаюцца ў склад савета на падставе прапаноў кіраўнікоў названых органаў і арганізацый.
117. Непасрэднае кіраўніцтва дзейнасцю савета ажыццяўляе старшыня савета, якім з'яўляецца дырэктар Установы. У перыяд яго адсутнасці абавязкі старшыні выконвае асоба, якая выконвае абавязкі дырэктара Установы.
118. Персанальны склад савета зацвярджаецца загадам дырэктара Установы.
119. Тэрмін паўнамоцтваў савета Установы складае 2 гады.
120. Ва Установе ствараецца педагагічны савет, асноўнай задачай якога з'яўляецца вызначэнне шляхоў рэалізацыі абранага зместу адукацыі (вучэбных планаў, праграм, падручнікаў і іншае) і павышэння метадычнага ўзроўню педагагічных работнікаў. У склад педагагiчнага савета Установы ўваходзяць усе педагагічныя работнікі Установы. Дзейнасць педагагічнага савета ажыццяўляецца ў парадку, вызначаным Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.
121. Ва Установе могуць стварацца іншыя органы самакіравання: апякунскі савет, бацькоўскі камітэт. Згодна з Палажэннем аб педагагічным савеце, папячыцельскім савеце, бацькоўскім камітэце Установы зацверджаны Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, могуць стварацца іншыя органы самакіравання, якія дзейнічаюць на падставе адпаведных палажэнняў, што зацвярджаюцца саветам Установы.
122. Усе органы самакіравання Установы ствараюцца і ажыццяўляюць сваю дзейнасць у адпаведнасці з заканадаўствам, Статутам Установы.
123. Ва Установе могуць стварацца педагагічныя і вучнёўскія арганізацыі, аб'яднанні і клубы, якія садзейнічаюць удасканаленню адукацыйнага працэсу. Іх дзейнасць ажыццяўляецца ў адпаведнасці са сваімі палажэннямі, якія не павінны супярэчыць дзеючаму заканадаўству і Статуту.
ГЛАВА 6
МАЁМАСЦЬ, ФІНАНСАВАННЕ І МАТЭРЫЯЛЬНА-ТЭХНІЧНАЯ БАЗА УСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ
124. Маёмасць Установы знаходзіцца ў уласнасці Уласніка, замацавана за Установай на праве аператыўнага кіравання і не можа быць аддадзена ў давернае кіраванне, іпатэку.
125. Маёмасць Установы складаюць асноўныя фонды і абаротныя сродкі, а таксама іншыя каштоўнасці, кошт якіх адлюстроўваецца ў балансе Установы.
126. Установа ў адносінах замацаванай за ёй маёмасці ажыццяўляе ў межах, устаноўленых заканадаўствам і Уласнікам, у адпаведнасці з мэтамі дзейнасці, заданнямі Заснавальніка і прызначэннем маёмасці, правы валодання, карыстання і распараджэння ім.
127. Установа адчужае ці іншым спосабам распараджаецца замацаванай за ёй маёмасцю; маёмасцю, набытай за кошт даходаў ад пазабюджэтнай дзейнасці, у парадку, устаноўленым заканадаўствам.
128. Уласнік маёмасці, замацаванай за Установай, мае права канфіскаваць залішнюю, невыкарыстоўваемую альбо якая выкарыстоўваецца не па прызначэнні маёмасць і распарадзіцца ім па сваім меркаванні.
129. Атрыманыя даходы ад пазабюджэтнай дзейнасці і маёмасць, набытую за гэты конт, паступае ў аператыўнае кіраванне Установы, выкарыстоўваецца і ўлічваецца ім у парадку, устаноўленым заканадаўствам.
130. Кантроль за выкарыстаннем па прызначэнні і захаванасцю маёмасці ажыццяўляецца Упаўнаважаным органам і ўпаўнаважанымі ў адпаведнасці з заканадаўствам дзяржаўнымі органамі Рэспублікі Беларусь.
131. Фінансаванне Установы ажыццяўляецца за кошт сродкаў бюджэту, сродкаў, атрыманых ад пазабюджэтнай дзейнасці, бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі юрыдычных асоб, індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам.
132. Фінансаванне Установы ажыццяўляецца з улікам дзяржаўных мінімальных сацыяльных стандартаў у галіне адукацыі, рэалізацыі праграмы развіцця сістэмы адукацыі, праграмы развіцця агульнай сярэдняй і дашкольнай адукацыі.
133. Ажыццяўленне Установы пазабюджэтнай дзейнасці не цягне зніжэння яго фінансавання за кошт сродкаў рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў.
134. Аказанне платных паслуг у сферы адукацыі не можа ажыццяўляцца ўзамен ці ў рамках адукацыйнай дзейнасці, якая фінансуецца за кошт сродкаў рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў, пагаршаць якасць прадастаўлення паслуг у сферы адукацыі, якія аказваюцца за кошт сродкаў рэспублiканскага i (або) мясцовых бюджэтаў.
135. Сродкі, атрыманыя Установай ад пазабюджэтнай дзейнасці, паступаюць у яго самастойнае распараджэнне і расходуюцца ў адпаведнасці з заканадаўствам і дадзеным Статутам.
136. Матэрыяльна-тэхнічная база Установы фарміруецца Упаўнаважаным органам у адпаведнасці з патрабаваннямі, усталяванымі заканадаўствам.
138. Забараняюцца дзеяннi (бяздзейнасць), якія прыводзяць да неабгрунтаванага скарачэння цi пагаршэння матэрыяльна-тэхнічнай базы Установы.
139. Заснавальнік Установы, Упаўнаважаны орган забяспечвае абнаўленне і развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы Установы.
ГЛАВА 7
УЛІК, СПРАВАЗДАЧНАСЦЬ І ПАРАДАК КАНТРОЛЮ ЗА ДЗЕЙНАСЦЮ ЎСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ
140. Установа ажыццяўляе аператыўны і бухгалтарскі ўлік вынікаў сваёй дзейнасці, прадстаўляе статыстычную і іншую справаздачнасць ва ўстаноўленым парадку, а таксама аператыўную інфармацыю аб выніках фінансава-гаспадарчай дзейнасці Заснавальніку, Упаўнаважанаму органу.
141. За непрадстаўленне і (або) скажэнне справаздачнасці, парушэнне тэрмінаў яе прадстаўлення службовыя асобы Установы нясуць устаноўленую заканадаўствам адказнасць.
142. Кантроль за дзейнасцю Установы ажыццяўляецца Заснавальнікам, Упаўнаважаным органам і іншымі ўпаўнаважанымі дзяржаўнымі органамі. Рэвізіі фінансава-гаспадарчай дзейнасці Установы праводзяцца ў парадку, устаноўленым заканадаўствам.
143. Дзяржаўныя органы, упаўнаважаныя ажыццяўляць кантроль за забеспячэннем якасці адукацыі, ажыццяўляюць дзейнасць па праверцы адпаведнасці адукацыі адукацыйнаму стандарту, вучэбна-праграмнай дакументацыі адукацыйных праграм, адукацыйнай дзейнасці патрабаванням заканадаўства.
144. Установа ажыццяўляе комплексны аналіз адукацыйнай дзейнасці, які ўключае самаправерку, самаацэнку адукацыйнай дзейнасці (самакантроль за забеспячэннем якасці адукацыі).
Парадак і перыядычнасць правядзення самакантролю за забеспячэннем якасці адукацыі вызначаюцца дырэктарам Установы.
ГЛАВА 8
МІЖНАРОДНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ УСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ
145. Установа можа ажыццяўляць міжнароднае супрацоўніцтва ў адпаведнасці з актамі заканадаўства на аснове міжнародных пагадненняў і дамоваў у галіне адукацыі.
ГЛАВА 9
РЭАРГАНІЗАЦЫЯ І ЛІКВІДАЦЫЯ ЎСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ
146. Стварэнне, рэарганізацыя і ліквідацыя Установы ажыццяўляюцца ў парадку, устаноўленым Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, Палажэннем аб дзяржаўнай рэгістрацыі суб'ектаў гаспадарання, зацверджаным Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 студзеня <st1:metricconverter productid="2009 г" w:st="on">2009 г</st1:metricconverter>. № 1 «О государственной регистрации и ликвидации (прекращения деятельности) субъектов хозяйствования», і іншымі актамі заканадаўства.
147. У выпадку спынення дзейнасці Установы, анулявання, спынення дзеяння спецыяльнага дазволу (лiцэнзii) на адукацыйную дзейнасць Установы (па яго адасобленым падраздзяленням, у адносінах да адной або некалькіх работ і (або) паслуг, якія складаюць адукацыйную дзейнасць) Заснавальнік, Упаўнаважаны орган прымае меры па пераводзе навучэнцаў з іх згоды, згоды законных прадстаўнікоў непаўналетніх навучэнцаў у іншыя ўстановы адукацыі, якія рэалізуюць адпаведныя адукацыйныя праграмы, у парадку, якi ўстанаўлiваецца Урадам Рэспублiкi Беларусь.
ГЛАВА 10
ПАРАДАК УНЯСЕННЯ ЗМЯНЕННЯЎ I (АБО) ДАПАЎНЕННЯЎ У СТАТУТ
148. Змяненнi i (або) дапаўненні ў Статут ўносяцца ў парадку і на ўмовах, устаноўленых дзеючым заканадаўствам.
149. Змяненнi i (або) дапаўненнi, якiя ўносяцца ў Статут Установы, лічацца зарэгістраванымі з даты прастаўлення штампа на такіх зменах і (або) дапаўненнях і ўнясення запісу аб іх дзяржаўнай рэгістрацыі ў Адзіны дзяржаўны рэгістр юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў.