Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

19 снежня ва ўстанове прайшоў адзіны дзень інфармавання ў рамках праекта “ШАГ”

Дата: 19 декабря 2019 в 16:10, Обновлено 19 декабря 2019 в 16:13
161 просмотр

     19 снежня ва ўстанове прайшоў адзіны дзень інфармавання “ШАГ” для навучэнцаў VIII-XI класаў на тэму “Традыцыі маёй краіны. Бяспечныя і адказныя паводзіны – наш асэнсаваны выбар”. Мадэратар круглага стала Цілігузава М.М. нагадала аб тым, што беларускім тэлеграфным агенцтвам запушчаны праект “Традыцыі сувярэннай Беларусі”. Разам з удезельнікамі – навучэнцамі – былі агучаны ўсе традыцыі краіны. Асаблівую цікавасць прысутнічаючых выклікалі традыцыі, з якімі навучэнцы знаёмыя асабіста:  урачыстасці з нагоды Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і Дня Перамогі – Беларусь памятае, акцыі “Нашы дзеці” і “Тыдзень лесу”, ушанаванне працаўнікоў сельскай гаспадаркі і свята ўраджаю, фестываль-ярмарка “Дажынкі”, Дзень пісьменнасці. Пры абмеркаванні многа пытанняў прагучала аб спецыяльным фондзе Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы таленавітых навучэнцаў і студэнтаў, правядзенні Рэспублікаскага навагодняга балю, на які запрашаюцца пераможцы рэспубліканскіх конкурсаў і алімпіяд. У абмеркаванні разам з навучэнцамі ўдзельнічалі і запрошаныя госці – Рагойжа Н.А., старшыня пярвічнага грамадскага аб’яднання “Белая Русь”, і Будзевіч Ж.М., старшыня пярвічнай арганізацыі “Беларускі Саюз Жанчын”, якія больш падрабязна паведамілі аб мерапрыемствах у краіне, накіраваных на ўмацаванне прэстыжу сям’і: наяўнасці сямейнага капіталу, вырашэння жыллёвых пытанняў для мнагадзетных сем’яў.

     Пры абмеркаванні другога пытання – бяспечныя і адказныя паводзіны – наш асэнсаваны выбар – размова ішла аб праблеме бяспекі жыццядзейнасці чалавека ў сучасных умовах, аб падрыхтоўцы асобы да надзвычайных сітуацый, развіцці ўмення знаходзіць выйсце з сітуацый, небяспечных для жыцця і здароўя. Удзельнікі круглага стала яшчэ раз нагадалі правілы бяспечных паводзін, якія найбольш актуальныя ў час зімовых канікул. 

     У завяршэнні круглага стала навучэнцы прынялі рашэнне ўкараніць новую традыцыю ва ўстанове – сабраць матэрыялы для афармлення фотабуклета “У традыцыях майго краю – цеплыня душы” па выніках зімовых канікул.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.