Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

13 лютага адбыўся бацькоўскі лекторый

Дата: 13 февраля 2020 в 23:27
149 просмотров

     Нашы дзеці... Яны такія розныя: вясёлыя, задзірлівая, таленавітыя і непаўторныя. Свет дзіцяці падобны да казкі. Здаецца, што ў дзіцячай душы заўсёды светла, без гора і смутку. Аднак далёка ўсё не так маляўніча, як нам здаецца. І мы, дарослыя, часам не заўважаем праблем, з якімі жывуць нашы дзеці. Аднак зберагчы і абараніць іх, дапамагчы ім можам толькі мы, дарослыя.

     Іменна аб гэтым ішла размова на бацькоўскім лекторыі пачатковых класаў, які адбыўся ў Хвінявіцкім дзіцячым садзе - сярэдняй школе 13 лютага. Педагог-псіхолаг “Сацыяльна-педагагічнага цэнтра г. Дзятлава” Горбач Л.Д. пазнаёміла прысутных з псіхалагічнымі асаблівасцямі дзяцей малодшага школьнага ўзросту, падкрэсліла важнасць асабістага прыкладу бацькоў ў выхаванні непаўналетніх. У ходзе лекторыя былі абмеркаваны пытанні правядзення дзецьмі малодшага школьнага ўзросту вольнага часу, праблема іх карыснай занятасці ў канікулярны час. Асаблівая ўвага была нададзена праблеме зніжэння залежнасці непаўналетніх ад камп’ютарных гаджэтаў - планшэтаў, мабільных тэлефонаў, якія аказваюць адмоўнае ўздзеянне на псіхічнае здароўе дзяцей. Былі пазначаны сумесныя шляхі бацькоў і педагогаў па стварэнні неабходных умоў  для шчаслівага дзяцінства і камфортнага самаадчування сучасных дзяцей. Метадыст “Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі г. Дзятлава” Мішчанка І.А. пазнаёміла бацькоў з аб’яднаннямі па інтарэсах для дзяцей малодшага школьнага ўзросту, вынікамі іх дзейнасці.  У завяршэнні лекторыя быў паказаны відэафільм аб дзейнасці школьнага аздараўленчага лагера ў летні перыяд.

     Тэма бацькоўскага лекторыя нікога не аставіла раўнадушным, так як лекторый - гэта не толькі сістэма лекцыйных і семінарскіх заняткаў, дзе бацькі засвойваюць  навыкі псіхалогіі зносін  з дзецьмі, але і самі становяцца актыўнымі ўдзельнікамі педагагічнага працэсу.

 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.