Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

У V класе прайшла гадзіна зносін “Злы чараўнік - наркотык”

Дата: 26 февраля 2020 в 23:33, Обновлено 5 марта 2020 в 21:23
180 просмотров

     Напярэдадні Міжнароднага дня барацьбы з наркаманіяй і незаконным абаротам наркотыкаў у V класе прайшла гадзіна зносін “Злы чараўнік - наркотык”. Тэма класнай гадзіны актуальная, бо праблема наркаманіі з'яўляецца адной з найбольш важных як для аховы здароўя, так і для грамадства ў цэлым. Гэта абумоўлена цяжкімі медыцынскімі і сацыяльнымі наступствамі злоўжывання псіхаактыўных рэчываў, сярод якіх на першым месцы знаходзяцца характэрныя змены асобы.

     На класнай гадзіне з дапамогай гульні “Сюрпрыз” рабяты высветлілі і абмеркавалі  матывы пачатку ўжывання  наркотыкаў, пазнаёміліся з небяспекай, якую ўтойваюць наркотыкі. Навучэнцы разважалі,  аналізавалі, абагульнялі атрыманыя веды, імкнуліся сфарміраваць матывацыю на нецярпімыя адносіны  да наркотыкаў. Для сябе рабяты вызначылі, што выбіраюць здаровы лад жыцця!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.