Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Рашаючы дзень у плане выбару будучай прафесіі

Дата: 6 марта 2020 в 23:03
115 просмотров

    Работа настаўніка - высакародная праца. Гэтае сцвярджэнне чулі ўсе, у тым ліку і дзеці. А як вядома, лепшы спосаб пераканацца ў справядлівасці таго ці іншага сцвярджэння - гэта праверыць яго на ўласным вопыце. Менавіта ў гэтым і складаецца асноўная задача дня самакіравання ў школе.

         6 сакавіка ў Хвінявіцкім дзіцячым садзе - сярэдняй школе прайшоў Дзень самакіравання, прысвечаны Міжнароднаму жаночаму  дню. У гэты дзень, па традыцыі, навучэнцы Х-ХІ класаў правялі вучэбныя заняткі замест сваіх настаўнікаў. “Дублёры” падрыхтаваліся да ўсіх урокаў па ўзгодненых тэмах, у чым ім, безумоўна, дапамаглі педагогі. Апынуцца па другі бок, у іншай якасці - жадаючых было многа!

         І вось ён настаў - гэты доўгачаканы дзень. А пачаўся - з урачыстай лінейкі, на якой малады “дырэктар”  Емельянчык Кімрыл, вучань ХІ класа, павіншаваў жаночы педагагічны і вучнёўскі калектыў школы  Міжнародным днём 8 Сакавіка. Нечаканым сюрпрызам для прысутных стала бяспройгрышная латэрэя для жанчын-педагогаў і кветкі. На перапынках іграла прыемная музыка.

         Рабяты, якія праводзілі ўрокі ў гэты дзень, засталіся задаволенымі і сабой і вучнямі. У класах стаяла цішыня, навучэнцы новую тэму слухалі ўважліва, цягнулі рукі для адказаў. Можа,  для кагосьці са старшакласнікаў  гэты дзень стаў рашаючым у плане выбару будучай прафесіі. Рашайце, школа цярпліва будзе чакаць сваіх будучых настаўнікаў!

         Дзень самакіравання запомніцца настаўнікам і навучэнцам як адзін з самых яркіх і цікавых дзён школьнага жыцця. Няхай гэтая добрая традыцыя захаваецца і на наступны год, калі ўжо другія выпускнікі прымуць удзел у гэтай падзеі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.