Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Акцыя “Клопат” у рамках работы тэматычнай пляцоўкі “Дарогай дабрыні”

Дата: 11 июня 2020 в 20:39, Обновлено 15 июня 2020 в 07:50
121 просмотр

      У нашай установе адукацыі стала добрай традыцыяй работа па падтрымцы чысціні і парадку на тэрыторыі помніка загінуўшым землякам. Прычым гэта работа вядзецца не толькі ў вучэбны час, але і на канікулах - справа гэтая вельмі адказная.

         У рамках работы тэматычнай пляцоўкі “Дарогай дабрыні” 10 чэрвеня навучэнцы VIII класа прынялі ўдзел у акцыі “Клопат”. Васьмікласнікі добрасумленна справіліся з заданнем: падмялі дарожкі, прыбралі завяўшыя кветкі, сабралі сухое галлё, замацавалі вянкі. Прыемна глядзець на работу дзяцей, якія з пачуццём глыбокай адказнасці выконвалі гэтую работу, таму што па кнігах, расказах і экскурсіх у музеі ведаюць, хто такія героі Вялікай Айчыннай вайны.

         Помнік - гэта даніна павагі працы і подзвігу тых, хто ў шэрагах войскаў адстойваў свабоду і незалежнасць нашай Айчыны, а таксама абараняў родных і блізкіх у ваенны час. Гэта даніна павагі нашым з вамі продкам, дзякуючы якім мы жывем, працуем і радуемся жыццю.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.