Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Пачала сваю работу працоўная брыгада

Дата: 12 июня 2020 в 20:50, Обновлено 15 июня 2020 в 07:51
119 просмотров

       Працоўнае выхаванне з’яўляецца адным  з асноўных накірункаў работы ўстановы адукацыі не толькі ў вучэбны, але і ў час летніх канікул. Гэтаму садзейнічае і арганізацыя дзейнасці падлеткаў ў складзе  працоўнай брыгады. У гэтым годзе мы вырашылі распачаць работу працоўнай брыгады, якая будзе займацца добраўпарадкаваннем прышкольнай тэрыторыі, падрыхтоўкай установы адукаці да новага навучальнага года.

         11 чэрвеня удзельнікі працоўнай брыгады прынялі ўдзел у падрыхтоўцы да рамонту школьнага музея “Скарбы дзядоў нашых” - рабяты выносілі з пакоя экспанаты музея.

         Працоўная брыгада 12 чэрвеня займалася добраўпарадкаваннем  школьнага стадыёна - рабяты пад кіраўніцтвам настаўніка фізічнай культуры і здароўя рыхтавалі скачковую яму да правядзення неабходных рамонтных работ.

         Працоўныя брыгады дапамагаюць развіць і замацаваць у падлеткаў прафесійна-працоўныя навыкі, якія спатрэбяцца  ў будучым, прынесці карысць грамадству.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.