Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Прайшоў практыкум “Здзейсніце цуда, руку працягніце, трэба, каб у сяброўства верыў кожны чалавек”

Дата: 24 июля 2020 в 15:37, Обновлено 25 июля 2020 в 12:43
117 просмотров

     24 ліпеня прайшоў практыкум “Здзейсніце цуда, руку працягніце, трэба, каб у сяброўства верыў кожны чалавек”. Сяброўства – гэта ўстойлівая сувязь паміж людзьмі, якая ўзнікла на аснове адзінства позіркаў, інтарэсаў, мэт. Пачаўся практыкум з гульні “Камплімент”. Падчас бывае складана выказаць добрыя словы людзям, якія побач з вамі. Затым навучэнцы складалі слоўнікавы партрэт сапраўднага сябра. У кожнага ён атрымаўся свой і часам не зразумелы для ўсіх астатніх прысутных. Неабходна было абараніць свой партрэт. І тут нават узніклі спрэчкі. На шчасце, яны былі вырашаны і з прапанаваных створаны агульны вобраз. Пытанні сяброўства хвалявалі і нашых продкаў. Навучэнцы ўзгадалі пагаворкі і пасловіцы пра дружбу. Вядучы пачынаў гаварыць, а ўдзельнікі практыкума прадаўжалі. Усіх захапіла гульня “Тэлефон даверу”. У час гульні дзеці “званілі” адзін аднаму і распавядалі свае сітуацыі. Затым калектыўна былі распрацаваны парады сябру ў складанай жыццёвай сітуацыі. Тут жа паўтарылі нумары тэлефонаў даверу, службаў экстраннай псіхалагічнай дапамогі, таму што часта ўзнікаюць праблемы,  якімі трэба падзяліцца, каб знайсці правільнае рашэнне.

         Практыкум завяршыўся. Кожны ўдзельнік атрымаў зарад пазітыву, добрага настрою, запомніў, што сяброў неабходна берагчы.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.