Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

24 верасня ва ўстанове адукацыі прайшоў адзіны дзень інфармавання ў рамках праекта "ШАГ"

Дата: 24 сентября 2020 в 15:27
101 просмотр

24 верасня для навучэнцаў VIII-XI класаў прайшоў чарговы занятак у рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта “ШАГ”. Дадзеная сустрэча прайшла пад тэмай “Актыўны грамадзянін: мае ўчынкі – мая адказнасць”, дзе і абмяркоўваліся пытанні адказнасці, актыўнай грмадзянскай пазіцыі.  У дадзенай сустрэчы прыняла ўдзел Хілімончык К.У., сакратар пярвічнай арганізацыі “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”.

У ходзе абмеркавання першага блока пытанняў “Актыўны – значыць адказны” была звернута ўвага на асноўныя правы і абавязкі грамадзяніна. Навучэнцы абмеркавалі, да якой адказнасці можа быць прыцягнуты непаўналетні, які здзейсніць правапарушэнне.

Найбольшую цікавасць выклікала абмеркаванне блока “Вучымся разумець адзін аднаго”. Старшакласнікі паразважалі над тым, якія існуюць тэхналогіі ўрэгулявання канфліктаў, дзе іх можна выкарыстаць.

К.У.Хілімончык звярнула ўвагу навучэнцаў на тое, што менавіта сёння, 24 верасня, адзначаецца 100 гадоў камсамолу Беларусі. Паведаміла рабятам гісторыю ўзнікнення і развіцця ЛКСМБ. Адзначыла, што важна быць актыўным грамадзянінам, таму што гэта спрыяе на нашу будучыню.

З мэтай падтрымання імкнення падрастаючага пакалення да прававых ведаў навучэнцы вырашылі стаць актыўнымі карыстальнікамі Дзіцячага прававога сайта.

Падводзячы вынікі сустрэчы, навучэнцы адзначылі, што актыўны грамадзянін  павінен адказваць за свае ўчынкі, павінен быць ініцыятыўным, любіць сваю краіну.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.