Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Дзень Дублёра на Дзень маці

Дата: 14 октября 2020 в 09:44, Обновлено 15 октября 2020 в 10:15
140 просмотров

Дзень дублёра ў Дзень маці…

     З году ў год мы адзначаем самае добрае і ўсімі любімае свята-Дзень маці. Мама - якое вялікае слова. На ўсіх мовах яно гучыць аднолькава пяшчотна. Словам «Маці» называюць і Радзіму, якая выхавала сваіх сыноў. У гэты святочны дзень навучэнцы IX-XI класаў вырашылі даць настаўнікам адпачыць, вярнуцца ў сваё дзяцінства і правялі дзень дублёра. Рабяты добрасумленна і адказна аднесліся да сваіх абавязкаў. Кожны ўдзельнік мерапрыемства застаўся задаволены правядзеннем дня: хтосьці змог адкрыць у сабе новыя якасці, пераадолець страх і стаць больш упэўненым, вызначыцца з будучай прафесіяй і проста добра і з карысцю правесці "працоўны" дзень. Гэта вельмі вялікі вопыт для кожнага навучэнца, які абавязкова спатрэбіцца ў далейшым жыцці. Я лічу, што гэта мерапрыемства вельмі важна і думаю, што яго трэба праводзіць часцей, бо менавіта ў гэты дзень рабяты могуць зразумець, як быць настаўнікам, як гэта цяжка і складана весці ўрок, калі на цябе глядзяць цікаўныя дзіцячыя вочы. Хочам падзякаваць усім удзельнікам, настаўнікам і арганізатарам гэтага мерапрыемства.

     Члены вучнёўскага самакіравання спяшаюцца павіншаваць З Днём маці! Жадаюць, каб кожная маці пачула сёння словы любові і падзякі. Няхай сэрца, кожнай будзе сагрэта пяшчотай родных дзяцей. Няхай вашы душы ніколі не ведаюць трывог і перажыванняў. Жадаюць Вам здароўя і цвёрдай упэўненасці ў шчаслівай будучыні вашых дзяцей. З Днём маці, мілыя жанчыны!

                                                                      

                                                                           

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.