Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Вынікі тэматычнага тыдня "Восень. Праца ў сельскай гаспадарцы" ў групе інтэграванага навучання і выхавання

Дата: 25 сентября 2020 в 15:46
101 просмотр

     З 21 па 25 верасня ў групе інтэграванага выхавання і навучання прайшоў тэматычны тыдзень пад назвай “Восень. Праца ў сельскай гаспадарцы”. Дзеці пашырылі свае веды аб сельскай гаспадарцы і яе працаўніках. На занятку па развіццю маўлення выхаванцы даведаліся аб сельскагаспадарчых прафесіях  (хлебароб, шафёр, трактарыст, аграном, слесар, жыватнавод і інш.); вучыліся выкарыстоўваць у мове розныя тыпы сказаў (простыя, складаныя); адгадвалі загадкі аб сельскагаспадарчых прафесіях з размяшчэннем на дошцы карцінак-адгадак. У час правядзення доследу з раслінамі выявілі неабходнасць іх у вільгаці (параўноўвалі расліны палітыя і даўно не паліваныя). Паўтарылі заклічку “Дожджык, дожджык палівай…”. Вучыліся выкарыстоўваць простыя і складаныя сказы падчас разважання і расказваня па тэме “Прафесіі на сяле, іх карысць”. З мэтай замацавання ведаў пра поры года гулялі ў дыдактычныя гульні “Калі гэта бывае?”,”Якая пара года?” дзе вучыліся дыферэнцаваць поры года па характэрных прыкметах. На прыкладзе прапанаваных дзецям карцінак у дыдактычнай гульне “Каму што трэба?” вучыліся вызначаць, для чаго гэта прылада працы (прадавец – хлеб, пекар – мука, трактарыст – трактар і г. д.). З цікавасцю выхаванцы слухалі творы беларускіх паэтаў: “Акраец хлеба” І. Муравейкі, “Верасень” К. Каліны. ; беларускую народную казку “Лёгкі хлеб”. Вучыліся выкарыстоўваць інтанацыйныя сродкі пры расказванні вершаў на беларускай мове:  “Ладачкі – ладкі”, “Яблык”, ”На гародзе ў бабулі”.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.