Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Вынікі тэматычнага тыдня "Восень у лесе" ў групе інтэграванага навучання і выхавання

Дата: 2 октября 2020 в 15:11
100 просмотров

      З 28 верасня па 02 кастрычніка ў групе інтэграванага выхавання і навучання прайшоў тэматычны тыдзень пад назвай ”Восень у лесе “. Дзеці папоўнілі і ўдакладнілі веды аб лесе, дрэвах, грыбах, лясных жыхарах, аб тым, як яны рыхтуюцца да зімы. Вучыліся састаўляць апісальны расказ аб восені, выкарыстоўваючы словы і словазлучэнні: рознакаляровыя лісты, пералётныя птушкі, дажджлівы дзень, ветранае надвор’е. Разважалі на тэмы: ”Чаму неабходна берагчы прыроду?”, ”Дары прыроды”,  ”Што я даведаўся аб восені?”, з дапамогай мімікі і жэстаў вучыліся перадаваць пад музыку асаблівасці ў час дажджу, калі свеціць сонца, дуе моцны вецер і г.д.. Назіралі за лістападам, вучыліся выкарыстоўваць набыты вопыт пры адказах на пытанне: ”Чаму лісце ападае, а птушкі ляцяць у цёплыя краіны?”. Праводзілі дослед ”Чаму шалясціць лісце, якія лісты шалясцяць, ці будуць яны шалясцець пасля дажджу?”. Гулялі ў гульні ”З якой веткі дзеткі?”, ”Зачарованы лес”, ”Чацвёрты лішні”, ”Прадоўжы сказ”, ”Калі гэта бывае?”, ”Чаго не стала?”, ”Чый ліст?” ;сюжэтна-дыдактычную гульню ”Юныя абаронцы лесу”, беларускую народную рухома-карагодную гульню “Бярозка”. Збіралі насенне кветак, нарыхтоўвалі прыродны матэрыял: лісце, каштаны, невялікія ветачкі і інш., збіралі  апалае лісце на пляцоўцы. Пазнаёміліся з вершам А.Твардоўскага ”Лес восенню” і П.Пранузы ”Грыбнік”, праслухвалі аўдыязапіс ”Гукі лесу”, малявалі галінку рабіны , “сумнае” і “вясёлае” дрэва.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.