Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Вынікі тэматычнага тыдня "Мая сям'я" ў групе інтэграванага навучання і выхавання

Дата: 16 октября 2020 в 16:57
54 просмотра

      На  працягу  тыдня  дзеці  ўзбагацілі  і  папоўнілі  свае  веды  пра  значнасць  сям’і  для  кожнага  чалавека. З  мэтай  замацавання  ведаў  пра сваю  сям’ю, дзеці  вучыліся  складаць  апісальныя  расказы,  выкарыстоўваючы  прыметнікі  пры  апісанні  знешняга  выгляду  родных  людзей, вучыліся  выказваць  свае  пачуцці  да  блізкіх. Выхаванцам  было  прапанавана  гульнявое  практыкаванне  “Хто  што  робіць?”, дзе  дзеці, стоячы  ў  крузе, лавілі  мяч  і  называлі  словы- дзеянні, якія  можна  падабраць  для  матулі, таты, бабулі, дзядулі, брата, сястрычкі. У  час  зносін дзеці  разважалі  на  тэму “Правілы  паводзін  дома  і  ў  гасцях”. На   прыкладзе  прапанаваных  дзецям  карцінак  па  сюжэтах  казак, дзеці  разважалі, хто  з  герояў  паводзіць  сябе  правільна, а  хто  не, чаму  нельга  сваволіць  у  пакоі  свайго  сябра, каго  вы  запрасілі б  да  сябе  ў  госці  і  чаму  і  інш.  Яны вучыліся  арганізоўваць  гульневыя  дзеянні  і  выконваць  іх  у  адпаведнасці  з  роллю  падчас  сюжэтна- ролевай  гульні “Сям’я”. Вучыліся  вызначаць  жаночыя  і  мужчынскія  абавязкі ў  сям’і праз  дзеянніі  ў  дыдактычных  гульнях  “Каму  што  патрэбна?”, “Рэчы, якія  дапамагаюць  дома”. Праводзілася работа па ўвядзенню ў актыўны слоўнік  дзяцей  слоў: старэйшы, малодшы. На  працягу  тыдня  дзеці  вучыліся  выкарыстоўваць  розную  інтанацыю  пры  выразным  чытанні  прыказак  аб  сям’і. Спадабалася  дзецям  практыкаванне “Параўнанне  людзей  па  фотаздымках”. Дзеці  вучыліся  рабіць  высновы  і  знаходзіць  у  родных  людзей  падабенства  ці  адрозненні, разглядвалі  фотаздымкі, аб’ядноўвалі  іх  у  сям’ю, тлумачылі  свой  выбар.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.