Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Тэматычны тыдзень "Арганізм чалавека" пройдзе ў групе інтэграванага навучання і выхавання з 19 па 23 кастрычніка

Дата: 16 октября 2020 в 18:37, Обновлено 4 ноября 2020 в 11:38
108 просмотров

Тэма  тыдня: “Арганізм  чалавека”

Паважаныя  бацькі!

         На  гэтым  тыдні  мы  будзем  весці  размову  аб функцыях  органаў  адчування  чалавека, якія  дапамагаюць  пазнаваць  акружаючы  свет.

         Дзеці  старэйшага  ўзросту  будуць  вучыцца  складаць  складаназлучаныя  сказы  са  злучнікам  “і” ("я  вымыў  рукі  і  пачысціў  зубы)"; ужываць  назоўнікі  ў  форме  роднага  і  творнага  склонаў (няма  чаго? рукі); складаць  апісальнае  апавяданне  па  вывучанай  тэме.

          Дзеці  сярэдняга  ўзросту  будуць  вучыцца  ўтвараць  назоўнікі  множнага  ліку  вінавальнага  і  роднага  склону і  назоўнікі  з  дапамогай   памяншальна-ласкальных суфіксаў (нос-носік, вуха - вушка і г. д.).

         Дзеці  з цяжкімі парушэннямі  маўлення  ўзбагацяць  слоўнік  па  тэме “Арганізм  чалавека”.            

Паважаныя  бацькі!

         У  вячэрні  час  дома  разам  з  дзецьмі  паразважайце  на тэму “Як  быць  здаровым?”, пафантазіруйце  на  тэму “Што  б  адчуў  мой  нос (язык, рука), калі б  панюхаў, пакаштаваў, дакрануўся…?" Звярніце  ўвагу  на  тое, ці  правільна  дзеці вызначаюць  і  называюць  правы  і  левы  бок  адносна  сябе.

          Паўтарыце  словы: галава, шыя, тулава, жывот, спіна, рукі, далоні, пальцы, кулак, ногі, вочы, вушы, нос, рот, зубы, вусны.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.