Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Вынікі тэматычнага тыдня ""Маё здароўе і асабістая гігіена"" ў групе інтэграванага навучання і выхавання

Дата: 30 октября 2020 в 16:56
73 просмотра

     З 26 па 30 кастрычніка ў групе інтэграванага выхавання і навучання прайшоў тэматычны тыдзень пад назвай “Маё  здароўе  і  асабістая  гігіена.”

   Дзеці старэйшага ўзросту вучыліся састаўляць апісальны  расказ аб прадметах,  падбіраць  словы  супрацьлеглыя  па  значэнню, замацоўвалі  ўменне  перадаваць характэрныя асаблівасці знешняга выгляду і характару з дапамогай прыметнікаў.

   Дзеці  сярэдняга  ўзросту  папоўнілі  і  замацавалі  свае  веды  аб структуры звязнага тэксту (пачатак, працяг і канец); узбагацілі  слоўнікавы  запас  новымі  словамі: акуратны, чысты, брудны, хворы, здаровы, моцны, люстэрка і інш.

   Дзеці з цяжкімі парушэннямі мовы замацавалі веды аб прадметах  і  правілах  асабістай  гігіены, вучыліся  састаўляць  сказы  з  некалькімі  дапаўненнямі (Я вымыў  твар, рукі, ногі і г.д.)  .

   Разважалі  на  тэмы “Навошта  мыць  рукі?”, ” Як  мы клапоцімся  аб  чысціні  цела?”, ”Што  будзе, калі  не  мыцца?”, ”Ці  трэба  прычэсвацца  пасля  сну?”.

   Гулялі  ў  дыдактычныя  гульні “Добра-дрэнна”, ”Люстэрка”, ”Чарадзейны  мяшочак”, беларускія  народныя  гульні: ”Сляпец”, ”Хустачка”, сюжэтна-ролевую  гульню “Бальніца”.

   Чыталі казку “Каралева-зубная шчотка”, твор К.Чукоўскага “Майдадыр”, развучвалі  пацешку ”Расці, каса, да  пояса”, састаўлялі  загадкі  аб  прадметах  гігіены.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.