Новости проекта
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

Вынікі тэматычнага тыдня "Пералётныя птушкі" ў групе інтэграванага навучання і выхавання

Дата: 9 октября 2020 в 16:35, Обновлено 10 ноября 2020 в 15:21
87 просмотров

     З  5   па  9  кастрычніка  ў  группе  інтэграванага  выхавання  і  навучання прайшоў  тэматычны  тыдзень пад  назвай                “Пералётныя  птушкі".

     На  працягу  тыдня  дзеці  ўзбагацілі  і  папоўнілі  свае  веды  пра асаблівасці  надвор’я восенню і  змены, якія  адбываюцца  ў  жывой  і  нежывой  прыродзе. З  мэтай  замацавання  ведаў  пра пералётных  птушак, дзеці  вучыліся  складаць  апісальныя  расказы,  выкарыстоўваючы  прыметнікі  пры  апісанні  знешняга  выгляду  птушак, развівалі  творчыя  здольнасці  і  звязнае  маўленне  ў  час  выканання  творчага  задання  “У  вырай  паляцелі…”. Выхаванцам  было  прапанавана  гульнявое  практыкаванне  “Назаві  па-беларуску”, дзе  дзеці, стоячы  ў  крузе,  лавілі  мяч  і  называлі  па-беларуску  словы  (назвы  прыродных  з’яў, пералётных  птушак), якія выхавальнік  называла на  рускай  мове. У  час  зносін дзеці  разважалі  на  тэму “Якую  дапамогу  чалавек  можа  аказаць  птушкам”. На   прыкладзе  прапанаваных  дзецям  сюжэтных  карцінак, дзеці  разважалі, хто  паводзіць  сябе  правільна, а  хто  не і  чаму.  Яны вучыліся  арганізоўваць  гульневыя  дзеянні  і  выконваць  іх  у  адпаведнасці  з  правіламі   падчас  дыдактычных  гульняў  “Калі  гэта  бывае?”, “Чыя  хатка?”, “Я – цэлае, ты – мая  частка”. Праводзілася работа па ўвядзенню ў актыўны слоўнік  дзяцей  слоў: завіруха, дождж, бусел, шпак, чапля, грак, крумкач. На  працягу  тыдня  дзеці  вучыліся  выкарыстоўваць  розную  інтанацыю  пры  выразным  чытанні  прыказак  і  прымавак  аб  прыродных  з’явах  і  пералётных птушках ("Калі  гусі  ляцяць высока, то  зіма  яшчэ  далёка,  а  калі  гусі  ляцяць  нізка, то  зіма  ужо  блізка"). Яны  вучыліся  рабіць  высновы  і  разважаць  у  час  назіранняў   на  тэрыторыі  дзіцячага  сада  і  дома  аб  тым, чаму  апусцелі  птушыныя  хаткі  і  куды  падзеліся  птушкі.

                                                  

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.