Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Тэматычны тыдзень "Прадукты харчавання" пройдзе ў групе інтэграванага навучання і выхавання з 23 па 27 лістапада

Дата: 20 ноября 2020 в 16:31
100 просмотров

Тэма  тыдня “Прадукты  харчавання”

                            Паважаныя  бацькі!

   На  гэтым  тыдні  мы  будзем  весці  размову  аб  прадуктах  харчавання, іх карысці,   выніках  чалавечай  працы.

   Дзеці  старэйшага  ўзросту  будуць  вучыцца  складаць  распаўсюджаныя  сказы  з  акалічнасцю  месца  з  прыназоўнікам "на", напрыклад: на стале  стаіць  мука". Утвараць  і  ўжываць  назоўнікі  адзіночнага  і  множнага  ліку  ў  назоўным  і  родным  склонах (сушка, сушкі, шмат  сушак).

   Дзеці  сярэдняга  ўзросту  будуць  вучыцца  падбіраць  і  ўзгадняць  прыметнікі  з  назоўнікамі  (смачная  каша, яблычны  пірог), утвараць  памяншальна-ласкальныя  формы  назоўнікаў  з  дапамогай  суфіксаў -ок-, -чка-, -чык- (булка-булачка, батон-батончык).

   Дзеці  з цяжкімі парушэннямі  маўлення  ўзбагацяць  слоўнік  па  тэме “Прадукты  харчавання”.

                             Паважаныя  бацькі!

   У  вячэрні  час  дома  разам  з  дзецьмі  паразважайце  на тэму “Ці  ўсе  прадукты  карысныя?”.

     Паўтарыце  словы: цукар, цукеркі, пернікі, смятана, каўбаса, пячэнне, абаранак, смачны, салодкі.

                                 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.