Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Вынікі тэматычнага тыдня "Зіма" ў рознаўзроставай групе

Дата: 5 декабря 2020 в 10:00
50 просмотров

     Мінулы тыдзень прайшоў пад назвай “ Зіма”.

     Выхаванцы  ўзнавілі веды па тэме “Зіма”. Гутарылі пра прыкметы зімы, надвор’е, жыццё раслін, жывёл, птушак зімою. Запаміналі назвы жывёл і птушак якія зімуюць у нас. Вучыліся ўзгадваць прыметнікі з назоўнікамі ў родзе і ліку, развівалі галасавы і моўны апарат. На гульні-занятку па адукацыйнай вобласці элементарныя матэматычныя ўяўленні фарміравалі ўменне параўноўваць прадметы па велічыні, форме, колеру. Чыталі казкі, вершы, адгадвалі загадкі пра зіму, адказвалі на пытанні, пераказвалі змест.

   У час прагулкі назіралі за надвор’ем, дрэвамі, птушкамі, аблокамі, сонейкам, што садзейнічала развіццю назіральнасці і ўвагі. Гулялі ў гульні, у час якіх развівалася рухальная актыўнасць, сяброўскія адносіны, увага, хуткасць, спрыт.

   На гульні-занятку па адукацыйнай вобласці мастацтва выхаванцы малявалі сняжынкі, ляпілі снегавічкоў, і гэтым самым развівалі дробную маторыку рук.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.