Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Вынікі тэматычнага тыдня "Зіма" ў групе інтэграванага навучання і выхавання

Дата: 5 декабря 2020 в 10:08
78 просмотров

З  30  лістапада  па 4  снежня  ў  групе  інтэграванага  навучання і выхавання    прайшоў  тэматычны  тыдзень  пад  назвай “Зіма.”

   Дзеці  пашырылі  свае  ўяўленні  аб  зіме, як  пары  года,  жыцці  і  прыстасаванні  раслін, жывёл  і  птушак  да  зімовых  умоў,  сезонных  зменах, якія  адбываюцца  з  надыходам  зімы. Вучыліся  заўважаць  стан  надвор’я  і  адзначаць  яго  на  календары.

   Дзеці  старэйшага  ўзросту  вучыліся  састаўляць  распаўсюджаныя  сказы  з  азначэннямі ("белы  пухнаты  снег  падае  на  зямлю"), складалі  сказы: зварот + дзеяслоў  адзіночнага  ліку  загаднага  ладу + назоўнік  у  вінавальным  склоне ("Таня, дай  лыжы", "Коля, вязі  санкі"). Практыкаваліся  ў  састаўленні  апісальнага  апавядання   па  тэме,  вучыліся  падбіраць  словы  супрацьлеглыя  па  значэнню.

   Дзеці  сярэдняга  ўзросту  папоўнілі  і  замацавалі  свае  веды  аб структуры  звязнага тэксту (пачатак, працяг і канец). Вучыліся  ўтвараць  прыметнікі  ад  назоўнікаў (снег – снежны, лёд – ледзяны, зіма – зімовы)  і  назоўнікі  з  дапамогай  памяншальна-ласкальных  суфіксаў (зімушка).

   Дзеці з цяжкімі  парушэннямі  маўлення  ўзбагацілі  слоўнік  па  тэме  “Зіма” .

   У  працэсе  гульні  “Хто  назаве  больш  слоў, якія  абазначаюць  прыкметы  зімы?” ,  дзеці  замацавалі  словы: снежная, суровая, халодная, марозная, вясёлая  і інш.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.