Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

22 снежня ва ўстанове адукацыі прайшоў адзіны дзень інфармавання ў рамках праекта "ШАГ" для навучэнцаў IX-XI класаў

Дата: 22 декабря 2020 в 15:35
70 просмотров

Ужо стала добрай традыцыяй правядзенне тэматычных інфармацыйных гадзін у рамках праекта “Школа  Актыўнага  Грамадзяніна”. У чарговы раз ток-шоу “Я родным краем ганаруся і ведаю – я не адзін”  сабрала ў актавай зале вучняў VIII-XI класаў з мэтай актуалізацыі ведаў аб дасягненнях суверэннай Беларусі ў розных сферах грамадскага жыцця, у тым ліку нашых дасягненняў за гады, якія прайшлі ў краіне пад знакам Года малой радзімы.

У пачатку ток-шоу было адзначана, што самай галоўнай каштоўнасцю ў Беларусі з’яўляецца чалавек. З дапамогай інтэрактыўнай гульні “Сонечны круг” вядучы шоу стварыла прыемную атмасферу і настроіла прысутных на актуальную размову. За годы незалежнасці нашай краіны пройдзены вялікі шлях развіцця, вынікі гэтага працэсу можа адчуць кожны беларус. Так вучні-госці ток-шоу прэзентавалі дасягненні ў розных сферах грамадскага жыцця кожнай вобласці і рэгіёнаў Рэспублікі Беларусь. Гэта спрыяла фарміраванню нацыянальнай ідэнтычнасці падлеткаў, іх росту самасвядомасці і самаацэнкі. Паважаным госцем стала загадчыца школьнай бібліятэкі, якая падрыхтавала для навучэнцаў выставу кніг на тэму “Наш гонар – дасягненні Айчыны”. Фонд бібліятэкі пастаянна папаўняецца даведачнай і мастацкай літаратурай, таму ўсе з захапленнем слухалі інфармацыю аб літаратурных навінках. Падчас ток-шоу “Я родным краем ганаруся і ведаю – я не адзін”  навучэнцы агучылі тыя добрыя справы, якія рабіліся на працягу Года малой радзімы.  Стартаваў “Марафон добрых спраў – наш уклад у развіццё малой Радзімы”. Кожны прысутны ў актавай зале-студыі расказаў аб уласных справах, дасягненнях сваёй сям’і, класа. Усё, што робіцца ў жыцці, робіцца дзеля таго, каб прыгажэйшай станавілася наша краіна, каб мы і нашы нашчадкі, бабулі і дзядулі ганарыліся ёю, каб традыцыйнымі заставаліся беларускія каштоўнасці. “Адкрыты мікрафон” даў магчымасць выказаць сваю актыўную грамадзянскую пазіцыю, раскрыць ролю малой радзімы ў лёсе кожнага чалавека, узгадаць знакамітых землякоў і іх уклад у развіццё квітнеючай Беларусі і падзяліцца пачуццём гонару за дасягненні нашай краіны.

Падводзячы вынікі ток-шоу, было зазначана, што ў кожнага свая дарога ў жыцці, свой шлях, але няхай у сэрцы кожнага беларуса жыве любоў да роднай зямлі, малой радзімы, людзей, якія жывуць з намі побач.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.