Новости проекта
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

Вынікі тэматычнага тыдня "Зіма" ў рознаўзроставай групе

Дата: 24 декабря 2020 в 16:08
63 просмотра

    На тэтым тыдні выхаванцы 2-га малодшага ўзросту ўзнавілі веды па тэме “Зіма”. Гутарылі пра прыкметы зімы, надвор’е, жыццё раслін, жывёл, птушак зімою, запаміналі назвы жывёл і птушак, якія зімуюць у нас. Вучыліся ўзгадваць прыметнікі з назоўнікамі ў родзе і ліку, развівалі галасавы і моўны апарат. На гульні-занятку па "Адукацыйнай вобласці элементарныя матэматычныя ўяўленні" фарміравалі ўменне параўноўваць прадметы па велічыні, форме, колеру. Чыталі казкі, вершы, адгадвалі загадкі пра зіму, адказвалі на пытанні, пераказвалі змест. У час прагулкі назіралі за надвор’ем, дрэвамі, птушкамі, аблокамі, сонейкам, што садзейнічала развіццю назіральнасці і ўвагі. Гулялі ў гульні, у час якіх развівалася рухальная актыўнасць, сяброўскія адносіны, увага, хуткасць, спрыт. На гульні-занятку па "Адукацыйнай вобласці мастацтва" выхаванцы малявалі сняжынкі, ляпілі снегавічкоў, і гэтым самым развівалі дробную маторыку рук.

 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.