Стартуе тыдзень роднай мовы
Кожны з нас прыпасае Радзімы куток,
Каб на старасці чэрпаць адтуль успаміны —
Дым над хатай, снапамі прыціснуты ток,
Матчын спеў і гароды, прапахлыя
кмінам…
П. Панчанка
21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Ён быў абвешчаны ЮНЕСКА.
З прапановай увесці такі дзень выступіў Бангладэш, дзе 21 лютага 1957 года, адстойваючы права вучыцца на роднай мове, загінулі пяць студэнтаў. Трэба адзначыць, што сярод 25 суаўтараў рэзалюцыі ЮНЕСКА аб гэтым свяце была і Беларусь.
Сёння ў нашым рознакаляровым і рознагалосым свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моваў. Палова з іх знаходзіцца пад пагрозай знікнення. Менавіта дзеля іх захавання і быў абвешчаны Дзень роднай мовы. Гэта свята – нагода для носьбітаў любой мовы яшчэ раз задумацца аб лёсе той, адзінай, якую мы завём матчынай, на якой думаем, на якой вымавілі першае слова і на якой размаўлялі нашы продкі.
Няхай сёння родная мова моцная, распаўсюджаная, абароненая заканадаўствам, але няма гарантыі, што ўжо заўтра яна не трапіць у спіс тых трох тысяч, гатовых знікнуць. Сярод якіх, на жаль, знаходзіцца і наша мова. Беларуская мова прайшла доўгі гістарычны шлях, на якім былі як часы росквіту, так і часы заняпаду. Былі нават такія перыяды, калі яна ледзь не знікла. Нашы бацькі, дзяды і прадзеды нямала зрабілі, каб беларуская мова была прызнаная як роўная сярод іншых моў свету.
Будзь жа разам з тымі, хто думае пра яе будучыню. Размаўляй па-беларуску, бо заўтра наша мова табе, тваім дзецям і ўнукам стане неабходнай.
План
правядзення
Тыдня роднай мовы
№ п/п |
Назва мерапрыемства |
Клас |
Дата правядзення |
Адказны |
1. |
Анлайн-адкрыццё Тыдня роднай мовы |
3-11 |
15.02.2021 |
Жынко Т.В. |
2. |
Акцыя “Гавары са мной па-беларуску” |
3-11 |
16.02.2021 |
Жынко Т.В. |
3. |
“Буккросінг: чытаем на роднай мове” |
3-11 |
на працягу тыдня |
Жынко Т.В. |
4. |
Конкурс творчых работ “За што я люблю родную зямлю” |
9-11 |
на працягу тыдня |
Жынко Т.В., Малец Н.А. |
5. |
Мульціманія “Родная мова ў мультфільме” |
3-4 |
17.02.2021 |
Настаўнікі пачатковых класаў |
6. |
Кніжная выстава “Чытаем на роднай мове” |
3-4 5-11 |
16.02, 17.02 |
Сіўко А.І. |
7. |
Удзел у рэспубліканскім конкурсе “Буслік-2021” |
3-8 |
18.02.2021 |
Жынко Т.В. |
8. |
Літаратурны калейдаскоп “Роднай мовы пералівы” |
5-8 |
18.02.2021 |
Сіўко А.І. |
9. |
Экскурсія ў музей “Хата з матчынай душой і роднай мовай” |
5-8 |
19.02.2021 |
Малец Н.А. |
10. |
Сэлфі “Я люблю беларускую мову” |
3-11 |
на працягу тыдня |
Класныя кіраўнікі |
11. |
Зорны час “Чытаем беларускіх класікаў” |
3-11 |
19.02.2021 |
Настаўнікі-прадметнікі |
12. |
Выпуск газеты “Міжнароднаму дню роднай мовы прысвячаецца…” |
5-8 |
на працягу тыдня |
Жынко Т.В. |
13. |
Анлайн-закрыццё Тыдня роднай мовы |
2-11 |
22.02.2021 |
Жынко Т.В. |