Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Вынікі тэматычнага тыдня "Жывёлы і расліны бліжэйшага акружэння" у рознаўзроставай групе

Дата: 19 февраля 2021 в 16:30, Обновлено 20 февраля 2021 в 12:30
105 просмотров

     Мінулы тыдзень прайшоў пад назвай “Жывёлы і расліны бліжэйшага акружэння”. Выхаванцы пазнаёміліся з жыхарамі жывога вугалка, раслінамі з дапамогай малюнкаў,   разглядвалі рыбку на малюнку.

У 2-ой малодшай групе  знаёміліся са знешнім выглядам рыбкі. Вызначылі, што ў рыбкі ёсць галава, хвост, плаўнікі, вочы, рот. Корміцца яна сухімі чарвячкамі і не можа жыць без вады. Разглядвалі плакаты з выявамі рыб і стараліся запомніць іх назвы. Узнавілі веды аб раслінах вугалка прыроды: герань, бальзамін, бягонія. Вызначылі, што для развіцця раслін неабходны святло, цяпло і вільгаць.

У 1-ай малодшай групе выхаванцы фарміравалі элементарныя ўяўленні аб рыбках. Паказвалі на малюнку часткі цела рыбкі, а таксама складвалі рыбку з частак, вучыліся слухаць выхавацеля і разумець яго мову.

Гутарылі на тэмы пра  жыхароў жывога вугалка,  хатніх жывёл - сабак і кошак, назіралі за раслінамі на вуліцы , а таксама за надвор’ем і аблокамі. Гулялі ў розныя гульні і дапамагалі дарослым збіраць галінкі на пляцоўцы дзіцячага сада. Чыталі вершы і казкі . Адгадвалі загадкі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.