Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Вынікі тэматычнага тыдня ”Дом  і  яго  часткі. Мэбля” у групе інтэграванага навучання і выхавання

Дата: 19 февраля 2021 в 16:42, Обновлено 19 февраля 2021 в 16:55
140 просмотров

З 8  па  19 лютага  у  группе  інтэграванага  выхавання  і  навучання

прайшоў  тэматычны  тыдзень пад  назвай ”Дом  і  яго  часткі. Мэбля".

     На  працягу  тыдня  дзеці  ўзбагацілі і  папоўнілі  свае  веды  пра  мэблю,  значнасць  жылля  для  чалавека; вучыліся  складаць  апісальны  расказ  пра  свой  пакой, дзе  стараліся  ўжываць  у  маўленні,  як  мага  больш  назваў  мэблі  па-беларуску, актывізавалі  ўжыванне  такіх  слоў, як  канапа, крэсла, шафа, дыван, ложак, абагульняючае  слова  “мэбля”; замацоўвалі  вымаўленне  гука -ў-  у  словах  і  сказах, ва  ўжыванні  некаторых  склонавых  форм  назоўнікаў (у  шафе, на  дыване, на  ложку, на  крэсле, у  кватэры). Дзецям  прапаноўвалася  назваць  прадметы  мэблі  па-беларуску  і  адказаць  на  пытанне “Дзе  ляжыць  прадмет?”; гулялі  ў  сюжэтна-ролевую  гульню  “Дом”, дзе  выкарыстоўвалі  лялечную  мэблю  (была  створана  праблемная  сітуацыя: сям’я  пераехала  ў  новы  дом); вучыліся  адрозніваць  і  ўтвараць  назоўнікі  множнага  ліку  ад  назоўнікаў  адзіночнага  ліку (гульня  “ Адзін – многа” ); пабылі  будаўнікамі  шматпавярховых  дамоў  (канструявалі  з  непрыдатнага  матэрыялу); пашырылі  ўяўленні  пра  асаблівасці  вясковага  інтэр’ера, вучыліся  параўноўваць  яго  з  прадметамі  сучаснай  мэблі; выхоўвалі  цікавасць  да азнаямлення  з  прадметамі  навакольнага  асяроддзя  падчас  чытання  твораў  беларускай  мастацкай  літаратуры (вершы  Г. Каржанеўскай “Дзверы”, “Акно”; загадкі А. Клышкі  пра  вокны, дзверы).

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.