Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Вынікі тэматычнага тыдня "Пералётныя  птушкі" у групе інтэграванага навучання і выхавання

Дата: 26 марта 2021 в 16:44
64 просмотра

      З  22   па  26  сакавіка  ў  группе  інтэграванага  выхавання  і  навучання прайшоў  тэматычны  тыдзень пад  назвай “ Пералётныя  птушкі ”.

     На  працягу  тыдня  дзеці  ўзбагацілі  і  папоўнілі  свае  веды  пра асаблівасці  надвор’я вясной  і  змены, якія  адбываюцца  ў  жывой  і  нежывой  прыродзе. З  мэтай  замацавання  ведаў  пра пералётных  птушак, дзеці  вучыліся  складаць  апісальныя  расказы,  выкарыстоўваючы  прыметнікі  пры  апісанні  знешняга  выгляду  птушак, развівалі  творчыя  здольнасці  і  звязнае  маўленне  ў  час  выканання  творчага  задання  "З  выраю  прыляцелі…". Выхаванцам  было  прапанавана  гульнявое  практыкаванне  "Назаві  па-беларуску", дзе  дзеці, стоячы  ў  крузе,  лавілі  мяч  і  называлі  па-беларуску  словы  (назвы  прыродных  з’яў, пералётных  птушак), якія выхавальнік  называла на  рускай  мове. У  час  зносін дзеці  разважалі  на  тэму "Якую  дапамогу  чалавек  можа  аказаць  птушкам". На   прыкладзе  прапанаваных  дзецям  сюжэтных  карцінак, разважалі, хто  паводзіць  сябе  правільна, а  хто  не і  чаму .  Яны вучыліся  арганізоўваць  гульнёвыя  дзеянні  і  выконваць  іх  у  адпаведнасці  з  правіламі   падчас  дыдактычных  гульняў  "Калі  гэта  бывае?", "Чыя  хатка?", "Я – цэлае, ты – мая  частка". Праводзілася работа па ўвядзенню ў актыўны слоўнік  дзяцей слоў: замаразкі, дождж, пахмурна, сонечна; бусел, шпак, чапля, грак, крумкач. На  працягу  тыдня  дзеці  вучыліся  выкарыстоўваць  розную  інтанацыю  пры  выразным  чытанні  прыказак  і  прымавак  аб  прыродных  з’явах  і  пералётных птушках. Яны  вучыліся  рабіць  высновы  і  разважаць  у  час  назіранняў   на  тэрыторыі  дзіцячага  сада  і  дома  аб  тым, якія  птушкі  прылятаюць  першыя  і  якую  дапамогу  чалавек  можа  ім  аказаць.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.