Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Тэматычны тыдзень "Міні-праект "Скарбонка  беларускага  маўлення" пройдзе ў групе інтэграванага навучання і выхавання з 29 па 09 красавіка

Дата: 26 марта 2021 в 16:49, Обновлено 14 апреля 2021 в 13:13
70 просмотров

Міні-праект  "Скарбонка  беларускага  маўлення"

     На  канікулах  выхаванцы пашыраць  і  замацуюць  свае  веды  аб  вуснай  народнай  творчасці, будуць  вучыцца  разважаць  па  змесце  беларускіх  народных  казак. Здзейснім  падарожжа  ў  школьны  музей, дзе  пазнаёмімся  з  традыцыйнымі  прыладамі  працы, якія  неабходныя  для  апрацоўкі  ільну. Пазнаёмімся  са  славутымі  землякамі, будзем  весці  размову  пра  творчасць  беларускіх  пісьменнікаў. Працягнем  знаёмства  з  традыцыйнымі  народнымі  святамі; паглыбім  пазнанне  роднай  мовы  праз  усведамленне  яе  як  найвялікшай  каштоўнасці  і  святыні  народа.

                             Паважаныя бацькі!

      У  вячэрні  час паразважайце  з  дзецьмі аб  прыгажосці  беларускай  мовы, звярніце іх ўвагу на  яе  мілагучнасць і ласкавасць. Раскажыце  або  прачытайце  беларускую  народную  казку  або  любы  іншы  твор  на  беларускай  мове, каб  выклікаць  устойлівую  цікавасць  да  роднай  мовы. Звярніце  увагу  дзяцей  на  тое, каб  яны  размаўлялі  на  беларускай  мове  і  самі  будзьце  для  іх  прыкладам.

                 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.