Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Для навучэнцаў 8-11 класаў прайшоў цір інтэлектуальны "Тайны лесу"

Дата: 7 апреля 2021 в 16:34
100 просмотров

У межах Тыдня лесу ва ўстанове прайшла гульня, у якой прынялі ўдзел навучэнцы 8-11 класаў. Пад час мерапрыемства ўсе наведалі інтэлектуальны цір “Тайны лесу”  і змаглі зрабіць трапныя выстралы па мішэнях. Мішэнь  “Экалагічныя загадкі” была прапанавана ўдзельнікам  для размінкі. Наступная мішэнь “Прэса з лесу” і навучэнцы павінны былі вызначыць, чые сляды   засталіся на снезе. Мішэнь “Флоралогія” – вызначыць, пра якую расліну ідзе гаворка. Самай цікавай была мішэнь “Свая гульня”, таму што вучні самі выбіралі тэматыку пытанняў  і кошт задання. Яны  маглі атрымаць перамогу, дзякуючы правільнай стратэгіі і свайму розуму.  

         У пачатку ўдзельнікаў павіталі валанцёры 8 класа. Яны паведамілі аб гісторыі ўзнікнення  свята – Сусветны дзень абароны лясоў. У сваім выступленні яны ўзгадалі аб экалагічных праблемах, якія хвалююць сучаснае грамадства і расказалі аб сваёй дзейнасці ў гэтым накірунку.

         Усе ўдзельнікі атрымалі ад гульні не толькі станоўчыя эмоцыі, але і шмат новых і  цікавых звестак пра флору і фаўну беларускіх лясоў. Кожнае пападанне ў мішэнь патрабавала даць адказ на пытанне  або  выканаць творчае заданне. Калі ўдзельнікі з ім спраўляліся, то атрымлівалі балы.

         Мерапрыемства спрыяла фарміраванню культуры паводзін навучэнцаў у лесе, вучыла беражліва ставіцца да прыроды роднай Зямлі. Ад нас залежыць, якую спадчыну мы перадамо наступным пакаленням.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.