Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Тэматычны тыдзень "Планета Зямля. Космас" пройдзе ў групе інтэграванага навучання і выхавання з 12 па 16 красавіка

Дата: 9 апреля 2021 в 16:36, Обновлено 14 апреля 2021 в 13:12
282 просмотра

Тэма тыдня: "Планета Зямля. Космас".

   На гэтым тыдні дзеці ўзбагацяць свае ўяўленні  пра планету  Зямля  і  космас, элементарныя  геаграфічныя  і  астранамічныя  паняцці.

     Дзеці сярэдняга ўзросту будуць вучыцца разважаць  пра  знешні  выгляд   касманаўта, разважаць  пра  асноўныя  рысы  характару  чалавека, які  лятаў  у  космас (смелы, вытрыманы, фізічна  загартаваны, здаровы, уважлівы, разумны).

   Дзеці старэйшага ўзросту будуць вучыцца  разважаць пра  значнасць  беражлівых  адносін  да  прыродных  рэсурсаў, пашыраць  веды  пра  асноўныя  часткі  планеты (суша, водная  паверхня); замацуюць  веды  пра  нябесныя  аб’екты (сонца, месяц, планеты, зоркі), іх  размяшчэнне  адносна  нашай  планеты,  адзін  аднаго.

     Дзеці з цяжкімі парушэннямі  маўлення  будуць вучыцца  правільна  вымаўляць  словы (сонца, месяц, сусвет, зоркі, планета, сузор’е).

Паважаныя бацькі!   

     Паўтарыце словы: глобус, карта, горы, рэкі, лес, возера, мора, акіян, полюс, пустыня, планеты, зоркі, каметы, касмічная  ракета.  

      Паўтарыце дні  тыдня, вясеннія месяцы, поры  года  ў  пэўнай  паслядоўнасці.

     Звярніце ўвагу на тое, каб дзеці адказвалі на вашы пытанні на беларускай  мове і поўнымі сказамі.

     Паназірайце  з  дзецьмі  за  небам, зоркамі, месяцам.

     Паўтарыце  лічылку:

Раз, два, тры,                           

Мы - найлепшыя  сябры.         

Тры, чатыры, пяць,  

Будзем  космас  штурмаваць.

Шэсць, сем, восем, дзевяць, дзесяць,

Паляцім  на  Марс  і  Месяц!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.