Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

На фестывалі “Беларусь культурная”

Дата: 23 апреля 2021 в 22:11
181 просмотр

У межах рэалізацыі  праекта “Беларусь запаветная”, які прысвечаны Году народнага адзінства, ва ўстанове адукацыі прайшоў фестываль “Беларусь культурная”. У КТС прынялі ўдзел творчыя калектывы 5-11 класаў. Фестываль – гэта магчымасць паказаць сваю творчасць, праявіць ініцыятыву, цудоўна правесці вольны час сярод добрых і шчырых людзей.

Мая краіна, мая Бацькаўшчына… Усяго чатыры словы, але ж якая моц гучыць у іх, колькі пяшчоты, колькі гонару маюць яны! Наша  вечна маладая, заўсёды квітнеючая і такая старажытная беларуская зямля. Вельмі багатая і цікавая беларуская культура. У гэтым змаглі ўпэўніцца навучэнцы ўстановы.

Пры падрыхтоўцы да фестывалю вучні ўзгадалі беларускія прыказкі і прымаўкі. Гэта залаты фонд нашай роднай мовы, тыя адзінкі, якія называюць залацінкамі народнай мудрасці. Яны робяць выказванні беларусаў больш яркімі, каларытнымі, “смачнымі”. Асаблівае месца ў беларускай культуры займае нацыянальная кухня. Удзельнікі фестывалю прынялі ўдзел у інтэрактыўнай гульні “Чароўны чыгунок”. Неабходна было растлумачыць, якая страва хаваецца за назвай. Так прысутныя ўспомнілі нацыянальныя стравы: лядоўня, мачанка, панцак, кулага, пячыста, лёк. Гэты пералік можна прадаўжаць бясконца, таму што кухня беларусаў фарміравалася праз стагоддзі.

Беларускую культуру складаюць і народныя святы, якія мы, беларусы,  вельмі любім  і паважаем, бо яны засталіся  нам у спадчыну ад нашых продкаў. Тут навучэнцы паспыталі свае сілы, удзельнічаючы ў віктарыне “У свеце народных традыцый”. Асабліва прытрымліваюцца народных традыцый вясковыя людзі. У кожнага чалавека ёсць свой родны кут. Ёсць зямля, якая яго ўскарміла, ёсць крыніца, вада з якой найсмачнейшая ў свеце. Навучэнцы падрыхтавалі тэатральныя нумары, героямі якіх сталі простыя вясковыя людзі. Праз гады не патухне для нас агеньчык роднай вёскі і бацькоўскай хаты.

На фестывалі “Беларусь культурная” была прадстаўлена выстава кніг “Традыцыйная культура беларускага народа”. На ёй прэзентавалася экспазіцыя  “Лісты да Цёткі з ХХІ стагоддзя”, прысвечаная 145-й гадавіне з дня нараджэння класіка айчыннай літаратуры, беларускай паэтэсы Цёткі (Алаізы Пашкевіч).  Палічка “Майстэрства Кандрата Крапівы”, прысвечаная 125-гадавіне з дня нараджэння беларускага паэта, драматурга. Творы беларускіх класікаў-юбіляраў гучалі са школьнай сцэны,  цёпла прымаліся гледачамі,  і дружныя  апладысменты грэлі душу маладых акцёраў і чытачоў.

Фестываль “Беларусь культурная” садзейнічаў асэнсаванню маладым пакаленнем значэння беларускай культуры, якая перадаецца праз родную мову, народныя традыцыі, мастацтва. Хочацца пажадаць моладзі: любіце сваю краіну, ганарыцеся яе культурай, сваім родным куточкам зямлі, малой радзімай, праслаўляйце яе сваімі поспехамі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.