Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Сустрэча з інспектарам Дзятлаўскага раённага аддзела надзвычайных сітуацый Кандратовічам М.С.

Дата: 9 февраля 2022 в 17:56
100 просмотров

Ратаваць жыццё – прафесія ці прызванне?

   Як важна правільна ў жыцці абраць прафесію па душы. Ад гэтага залежыць маральная і матэрыяльная задаволенасць чалавека. А вызначыцца з выбарам прафесіі ў Хвінявіцкім дзіцячым садзе-сярэдняй школе дапамагаюць класныя кіраўнікі. Перш-наперш, вывучаюцца інтарэсы і запыты выпускнікоў, затым звяртаецца ўвага ў патрэбе спецыялістаў у раёне, вобласці, рэспубліцы.

   З гэтай нагоды ва ўстанове прайшла сустрэча з інспектарам Дзятлаўскага раённага аддзела надзвычайных сітуацый Кандратовічам М.С., на якой прысутнічалі навучэнцы 9-11 класаў. Мікіта Сяргеевіч паведаміў аб асаблівасцях работы выратавальніка ў цікавай форме. Была засяроджана ўвага на тым, дзе можна атрымаць прафесію, якія ўмовы ствараюцца ў дзяржаве для таго, каб стаць прафесіяналам гэтай справы. Вельмі важна валодаць такімі рысамі характару, як смеласць, кемлівасць, вынослівасць, вялікая сіла волі. Ратаваць людзей у надзвычайных сітуацыях – гэта значыць мець прызванне і быць самаадданым той справе, якую ты выбраў.

   Падчас сустрэчы ўзгадалі правілы пажарнай бяспекі, правілы паводзін на лёдзе, каля вадаёмаў. Былі распрацаваны алгарытмы дзеянняў у надзвычайных сітуацыях, калі патрэбна аказаць першую дапамогу пацярпелым ад розных жыццёвых нязгод. Гэтыя веды вельмі каштоўныя для кожнага чалавека, а для выпускнікоў, якія стаяць на парозе самастойнага жыцця – бясцэнныя.

   Жыццё – самы каштоўны дар. А як ім распарадзіцца – гэта асабістая справа кожнага. Няхай веды, атрыманыя падчас сустрэчы, ніколі не спатрэбяцца нашым дзецям, але праведзеныя разам хвіліны былі самымі карыснымі і цікавымі. 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.