Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Педагагічны калектыў наведаў г. Косава

Дата: 16 мая 2022 в 12:13, Обновлено 16 мая 2022 в 13:35
138 просмотров

Падарожжа праз стагоддзі

         Падарожнічаць па гарадах Беларусі ўжо стала добрай традыцыяй працоўнага калектыву  Хвінявіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы. Прыход вясны – гэта добрая нагода адправіцца ў чарговую вандроўку.  Прафкам установы адукацыі пад кіраўніцтвам старшыні Цілігузавай С.В. вывучыў запыты членаў прафсаюза і арганізаваў экскурсійны тур “Хвінявічы – Косава”.

         У цёплай сяброўскай атмасферы, з цікавасцю і  захапленнем прайшла экскурсія па гарадку Косава  Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. У аглядавую экскурсію ўвайшлі наведванне палаца Пуслоўскіх, мемарыяльнага музея-сядзібы Тадэвуша Касцюшкі. 

         Нікога не пакінуў раўнадушным велічны і прыгожы палац, які быў пабудаваны ў ХІХ стагоддзі. Палац у горадзе Косава знешнім выглядам нагадвае замак, таму мясцовыя жыхары так яго і называюць – Косаўскі замак.

Цікавыя факты гісторыі ўзлётаў і падзенняў уладальнікаў палаца Пуслоўскіх паведаміла экскурсавод. Сцены палаца сталі сведкамі многіх падзей  гісторыі Беларусі. У паветры чулася рамантычная музыка пышных баляў, прыцішаныя галасы прыдворных інтрыг, плач і стогн яўрэяў, якія ў гады Вялікай Айчыннай вайны былі знішчаны ў Косаўскім гета. Дарэчы, гісторыя сведчыць, што ў Косава было забіта прыкладна 4500 яўрэяў.

Сёння ў палацы вядуцца рэстаўрацыйныя работы. Мы атрымалі асалоду ад унутранага ўпрыгожвання пакояў, добраўпарадкавання тэрыторыі.  Радуе, што ўсё запланаванае, хоць і павольна, але ўсё ж ажыццяўляецца.

         Наступным нашым прыпынкам стаў  мемарыяльны музей-сядзіба Тадэвуша Касцюшкі. Андрэй Тадэвуш Банавентураі Касцюшка –  гэта ваенны і палітычны дзеяч Рэчы Паспалітай і ЗША, удзельнік вайны за незалежнасць ЗША, кіраўнік нацыянальна-вызваленчага паўстання 1794, нацыянальны герой Польшчы, ЗША, Літвы і Беларусі, а таксама ганаровы грамадзянін Францыі. І канечне ж у першую чаргу ён – беларус. Мы даведаліся шмат цікавых фактаў з жыцця прадстаўніка старадаўняга роду беларускай шляхты. Пазнаёміліся з іх побытам ХІХ стагоддзя.

Увогуле гарадок Косава вельмі багаты на каштоўныя архітэктурныя і гістарычныя славутасці і цікавы для вандроўнікаў па Беларусі. 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.