Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Сустрэча з протаіерэем Мікалаем Пінчуком

Дата: 16 сентября 2022 в 10:45, Обновлено 5 октября 2022 в 10:47
68 просмотров

Жыццё для жыцця нам дадзена

         Што такое жыццё? Для чаго чалавеку яно дадзена? Чым павінна быць напоўнена? На гэтыя і іншыя пытанні шукалі адказы   навучэнцы 8-11 класаў Хвінявіцкай сярэдняй школы за філасофскім сталом, які прайшоў у межах месячніка "Твой выбар – тваё жыццё!"

Ганаровым госцем   і мадэратарам гэтай сустрэчы з’яўляўся настаяцель Накрышскай царквы пратаірэй Мікалай. Святар падчас сустрэчы прыгадаў шмат жыццёвых выпадкаў, у якіх чалавек рабіў выбар, як пражыць сваё жыццё, чым займацца, з кім сябраваць, і як ад гэтага мяняўся яго лёс.  Падчас філасофскага стала неаднаразова падкрэслівалася, што самая галоўная каштоўнасць у кожнага чалавека – гэта жыццё.

Менавіта ў падлеткавым узросце часта ўзнікае хваляванне, як справіцца з праблемамі, жыццёвымі сітуацыямі, у каго шукаць парады. Айцец Мікалай растлумачыў прысутным, якую ролю адыгрывае праваслаўная царква ў жыцці вернікаў. У яе сценах заўсёды можна знайсці спагаду і чуласць, падтрымку і разуменне.

Усё ў нашых руках. Мы павінны ніколі не спыняцца перад цяжкасцямі, а напаўняць наша жыццё цікавымі знаёмствамі, добрымі справамі, незабываемымі вандроўкамі. Жыццё для жыцця нам дадзена! І гэтым усё сказана. 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.