Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Адзіны дзень інфармавання для навучэнцаў VIII-XI класаў у рамках рэалізацыі праекта "ШАГ"

Дата: 26 января 2023 в 15:26
94 просмотра

Адкрыты дыялог на тэму “Гонар за Беларусь. Навука і інавацыі – сучаснасць і будучыня нашай эканомікі” адбыўся 26 студзеня  паміж навучэнцамі  VIII-ХI  класаў у рамках рэалізацыі праекта “ШАГ”.

Адзіны дзень інфармавання прыцягнуў увагу прысутных да дасягненняў у навукова-тэхнічнай дзейнасці, інавацыйным і тэхналагічным развіцці. Класны кіраўнік ХІ класа Цілігузава М.М. зацікавіла навучэнцаў матэрыялам інфармацыйных блокаў, якія прапаноўваліся для абмеркавання: “Дасягненні беларускіх вучоных – важны драйвер эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь”,  "Моладзь Беларусі – магчымасці для самарэалізацыі”,  “Нацыянальны дзіцячы тэхнапарк  – інвестыцыі ў будучыню”.  Праслуханая інфармацыя выклікала жаданне ў прысутных абмеркаваць звесткі аб дасягненнях у навукова-тэхнічнай дзейнасці, інавацыйным і тэхналагічным развіцці ў Рэспубліцы Беларусь.  Навучэнцы зрабілі для сябе некаторыя адкрыцці аб значных напрамках дзейнасці, якія рэалізуе  НАН Беларусі на сучасным этапе. Нікога не пакінула раўнадушным анлайн-сустрэча з былым выпускніком Хвінявіцкай сярэдняй школы Гоманам Д.І. – навуковым супрацоўнікам  аддзела тэхналогій прадукцый з коранеклубняплодаў і новай тэхнікі НАН.

Падчас дыялогу навучэнцы знаходзілі адказы   на актуальныя пытанні: якія перспектыўныя напрамкі развіцця эканомікі Беларусі знаходзяцца ў цэнтры ўвагі беларускіх навукоўцаў; якія ўмовы створаны для падтрымкі маладых навукоўцаў; як уплываюць навуковыя адкрыцці на наша жыццё;  якія магчымасці для набыцця дадатковых ведаў і ўменняў прадстаўляюць установы адукацыі ў нашай краіне. Не засталіся без увагі і дасягненні навучэнцаў установы ў галіне навуковай дзейнасці.  Кожны навучальны год захапляе вучняў цікавымі праектамі, конкурсамі даследчага характару, алімпіядамі, навукова-практычнымі канферэнцыямі. Вельмі радуе тое, што ў нас ёсць перамогі і вялікае спадзяванне і што гэта ўсё робіцца на карысць нашай краіны.

Пры падвядзенні вынікаў старшакласнікі прынялі рашэнне   арганізаваць і правесці  інтэлектуальную гульню “Што? Дзе? Калі?” для навучэнцаў пачатковых класаў. Навучэнцы паставілі мэту прыняць удзел у рэспубліканскіх конкурсах “ТэхнаЁлка” і “Свет навукі вачыма дзяцей”. Удзельнікі алімпіяднага руху па вучэбных прадметах прыкладуць усе намаганні для таго, каб выступіць рэзультатыўна.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.