Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Афган баліць у маёй душы

Дата: 13 февраля 2023 в 10:36
96 просмотров

Афган баліць у маёй душы

15 лютага 1989 года... Радасная дата для тых, хто ўдзельнічаў у апошняй для беларускага салдата вайне, вайне ў Афганістане. Многія з той вайны вярнуліся ўзмужаўшымі, з арданамі і медалямі. Узнагарода за мужнасць і  адвагу. Але многім не суджана было вярнуцца да роднага парога. Нямала палегла зусім юных хлопцаў на камяністай афганскай зямлі, але памяць аб іх будзе жыць у нашых сэрцах.

Напярэдадні памятнай даты вываду войск з Афганістана  ва ўстанове адукацыі “Хвінявіцкая сярэдняя школа" адбылася сустрэча з воінам-інтэрнацыяналістам, нашым земляком, Саўчанкавым Віктарам Мікалаевачам. Не надта хочацца ўспамінаць перажытае, але Вікар Мікалаевіч  расказаў, што самае страшным было, калі рухаешся па дарозе, седзячы на брані, і не ведаеш, што цябе чакае: засада ці які-небудзь фугас. А яшчэ страшней, калі гіне сябар, з якім яшчэ ўчора спаў у адной палатцы і дзяліў паёк. На пытанне, з якім пачуццём пакідаў Афганістан пасля заканчэння службы, адказаў: “З пачуццём радасці і гонару. Хацелася хутчэй убачыць родных і сяброў”.

Віктар Мікалаевіч узнагароджаны Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета СССР "За службу". 

Напрыканцы сустрэчы наш зямляк пажадаў усім мірнага неба над галавою. 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.