Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Вынікі суботняга дня, 18.02

Дата: 18 февраля 2023 в 12:24
103 просмотра

     18 лютага 2023 года для навучэнцаў пачатковых класаў была праведзена гульнявая  праграма "Азбука прафесій". Дзеці пагутарылі аб прафесіях сваіх бацькоў, адгадвалі тэматычныя загадкі, падчас прагляду прэзентацыі пазнаёміліся з рэдкімі і незвычайнымі прафесіямі, гулялі ў гульні. Напрыканцы мерапрыемства быў арганізаваны конкурс малюнкаў "Мая будучая прафесія".  

Веданне гісторыі неабходна, так як той, хто не ведае яе, асуджаны на паўтарэнне пройдзеных памылак. 34 гады таму назад закончылася вайна ў Афганістане. Гэтыя падзеі адыгралі значную ролю і ў гісторыі нашай Радзімы.

18 лютага 2023 года ва ўстанове для навучэнцаў 5 – 8 класаў прайшоў музейны ўрок "Жывая памяць пакаленняў". Навучэнцы даведаліся аб гісторыі вайны, прычынах, па якіх нашы войскі былі ў яе ўцягнуты. Дзеці паглядзелі дакументальны фільм аб ключавых момантах ваенных дзеянняў у Афганістане. Успомнілі таксама і аб нашых земляках, удзельніках ваенных дзеянняў у гэтай краіне. Аб іх расказвае экспазіцыя, змешчаная ў музеі Баявой і Працоўнай славы.

Час і гісторыя ўсё раставіць па сваіх месцах. Афганістан не павінен адысці з памяці, таму што за ім стаяць жыцці і лёсы нашых людзей, якія на той час былі проста салдатамі. 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.