Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Ніхто не створаны для вайны

Дата: 15 февраля 2023 в 17:18, Обновлено 18 февраля 2023 в 13:22
80 просмотров

Ніхто не створаны для вайны

Класная гадзіна “Ніхто не створаны для вайны” ў 10 класе Хвінявіцкай сярэдняй школы была прысвечана 34-гадавіне з дня вываду савецкіх войск з Афганістана. Сёння, 15 лютага, гэта так сімвалічна, таму што гэты дзень лічыцца афіцыйным днём завяршэння Афганскай вайны. Сустрэча прайшла ў форме ўрока памяці. У сваіх паведамленнях навучэнцы ўзгадалі перад гісторыю вайны ў Афганістане. Звярнулі ўвагу, як раскрываецца гэта тэма ў мастацкай літаратуры, музыцы, фотамастацтве.

Падчас урока навучэнцы наведалі новую інфармацыйную экспазіцыю ў школьным музеі, якую падрыхтавала настаўніца гісторыі Тумін В.С.. Яны прыпыніліся каля экспазіцыі “Воіны-інтэрнацыяналісты нашы землякі”. Традыцыйна мы ўзгадалі прозвішчы землякоў, якія з гонарам і годнасцю выконвалі свой інтэрнацыянальны абавязак перад Радзімай. На шчасце, яны вярнуліся дадому жывыя і здаровыя. І сёння мы маем магчымасць запрасіць іх у школу і разам абмеркаваць, што значыць быць патрыётам сваёй Айчыны, у чым заключаецца  простае шчасце людское. Разам ушанаваць памяць загінулых на той вайне хвілінай маўчання. Пад гукі метранома замірае і сэрца ў кожнага прысутнага.

Сёлета ў  Год міру і стварэння старшакласнікі звяртаюць увагу на важнасць стваральнай працы  чалавека. Яна накіравана на тое, каб не толькі памножыць і захаваць спадчыну беларусаў, але і на тое, каб яшчэ раз заявіць аб нас у свеце.  Нас, людей, якія жадаюць усяму свету міру і дабрабыту. 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.