Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Урокі дабрыні на праваслаўных традыцыях

Дата: 14 февраля 2023 в 17:26
60 просмотров

    Кожны дзень у Хвінявіцкай школе навучэнцаў чакае нешта цікавае: мерапрыемствы, конкурсы, гульні і доўгачаканыя сустрэчы. Так навучэнцы з нецярпеннем чакаюць сустрэч з Протаірэем Мікалаем Пінчуком, настаяцелем Накрышскай Барыса-Глебскай царквы. Гэтае сяброўства доўжыцца ўжо некалькі гадоў. 

        У цесным супрацоўніцтве з настаяцелем Мікалаем мы рэалізуем інавацыйны праект «Укараненне мадэлі фарміравання культуры міжасобасных зносін дзяцей дашкольнага і школьнага ўзросту на праваслаўных традыцыях і каштоўнасцях беларускага народа ва ўмовах дзяржаўнага двухмоўя». Кожная сустрэча дае магчымасць адказаць на многія жыццёвыя пытанні, якія хвалююць падлеткаў.

      На чарговай сустрэчы, якая адбылася напярэдадні Вялікага посту, Протаірэй Мікалай расказаў навучэнцам, як правільна падрыхтавацца да святкавання Вялікадня кожнаму праваслаўнаму верніку. Ён паведаміў, як праваслаўныя праводзяць усе тыдні посту. Галоўным з’яўляецца не толькі ўжыванне посных страў падчас харчавання. Настаяцель падкрэсліў, што самай важнай справай лічыцца падрыхтоўка душы. У гэты час вернікі звяртаюцца да Бога з шчырымі малітвамі, якія ідуць ад сэрца і душы. Важна напаўняць сваё жыццё дабрачыннасцю, якая будзе скіравана на таго, хто мае ў гэтым патрэбу. Падчас душэўнай размовы на ўроку дабрыні навучэнцы глядзелі дакументальны фільм «Падрыхтоўка да Вялікага посту».

      Сёння кожны разумее  важнасць захавання праваслаўных традыцый, якія мы атрымалі ў спадчыну ад нашых продкаў. Асабліва гэта сімвалічна ў Год міру і стварэння.  

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.