Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Адзіны дзень інфармавання для навучэнцаў VIII-XI класаў у рамках рэалізацыі праекта "ШАГ"

Дата: 23 февраля 2023 в 15:11
92 просмотра

Праектная майстэрня "Энэргія для стварэння, энэргія для будучага"

Пад такой назвай прайшла адзіная інфармацыйная гадзіна "ШАГ" на тэму   "Гонар за Беларусь. Энэргія для стварэння, энэргія для будучага".  У межах рэалізацыі інфармацыйна-адукацыйнага праекта "Школа Актыўнага Грамадзяніна" навучэнцы 8-11 класаў Хвінявіцкай сярэдняй школы арганізавалі  праектную майстэрню, якая павінна была дапамагчы вырашыць задачу  эканамічнага  выкарыстання энэргетычных рэсурсаў нашай краіны, якія змяншаюцца і не аднаўляюцца. Эфектыўнае выкарыстанне энэргіі – ключ да паспяховага рашэння экалагічнай праблемы.

Перш чым гаварыць аб прыктычным вырашэнні праблемы, неабходна пазнаёміцца з інфармацыяй па тэме, якая была прадстаўлена ў двух блоках:  "Беларусь: энэргетыка сучаснага і будучага", "Энэргазберажэнне для ўсіх і для кожнага".  Група дакладчыкаў выступала  змястоўна і цікава, выступленне суправаджалася прэзентацыйным матэрыялам. Пры абмеркаванні пачутага навучэнцы трансліравалі відэафрагменты  для большай доказнасці сваёй думкі. 

       Вынікам работы  праектнай майстэрні стала распрацаваная памятка для школьнікаў "Беражлівасць маёй сям'і", для дашкольнікаў былі прапанаваны лістоўкі "Энэргію беражы змалку!"  Было вырашана прадаўжаць удзельнічаць у рэспубліканскім конкурсе фотаздымкаў на экалагічную тэму "Ствараючы, не разбурай!", у якім Дзянісенка Аляксандра, вучаніца 10 класа неаднаразова атрымлівала прызавыя месцы.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.