Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Адзіны дзень інфармавання для навучэнцаў VIII-XI класаў у рамках рэалізацыі праекта "ШАГ"

Дата: 22 декабря 2022 в 11:01, Обновлено 28 марта 2023 в 11:17
42 просмотра

22 снежня 2022 года ў рамках рэалізацыі інфармацыйна-адукацыйнага праекта “ШАГ” ва ўстанове адукацыі была арганізавана дыялогавая пляцоўка "Гонар за Беларусь. Захоўваем мінулае, шануем сучаснае, будуем будучае ( вынікі Года гістарычнай памяці) для вучняў 8-11 класаў.
У ходзе першай рубрыкі настаўніца  эмацыянальна, даступна і зразумела расказала аб гістарычнай памяці, генацыдзе беларускага народа ў гады ВАВ, дала аб'ектыўную адзнаку аб укладзе нашага народа ў Вялікую перамогу і заклікала вучняў любіць сваю малую радзіму, людзей, якія жывуць побач, дзяржаву, якая так шмат робіць для нас, каб мы жылі ў міры і дастатку. Заўжды помніць тыя падзеі ваенных гадоў і праносіць праз пакаленні.
Падчас рубрыкі “Мы разважаем” удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся са зместам трох інфармацыйных блокаў: “Без тэрміна даўнасці”, “Нам ёсць чым ганарыцца, нам ёсць што захоўваць”, “Гістарычная памяць - сувязь часоў і пакаленняў”. Вучні актыўна ўключыліся ў абмеркаванне прапанаваных пытанняў і паняццяў: патрыятызм, пачуццё гонару за гераічнае мінулае свайго народа, родных і блізкіх, павага да гісторыі сваёй краіны, работа па добраўпарадкаванню воінскіх пахаванняў і помнікаў, валанцёрскі рух.
Падчас рэалізацыі ШАГа 3 “Мы дзейнічаем” падвялі вынікі. Якія б урокі нам не падавала гісторыя, беларусы ведаюць, што шанаваць сваіх продкаў - гэта наш абавязак

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.