Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Адзіны дзень інфармавання для навучэнцаў VIII-XI класаў у рамках рэалізацыі праекта "ШАГ"

Дата: 28 сентября 2023 в 14:33
97 просмотров

Брыфінг "Радзіма мая Беларусь у асобах. Ад вясёлых стартаў – да алімпійскіх вяршынь" сабраў навучэнцаў 8-11 класаў Хвінявіцкай сярэдняй школы на чарговую тэматычную інфармацыйную гадзіну "ШАГ". На брыфінг быў запрошаны трэнер па спорце Дзятлаўскага фізкультурна-спартыўнага клуба Ганчар Уладзімір Юр'евіч. Словамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь пачаўся "ШАГ 1" "Мы пазнаём", які быў арганізаваны ў форме віктарыны. Удзельнічалі ўсе прысутныя, але адказ даваў той, хто першым падаў сігнал аб гатоўнасці. Самымі актыўнымі сталі Дзянісенка А., Папроцкая П., навучэнкі 11 класа.

 "ШАГ 2" "Мы разважаем" – брыфінг з Ганчаром У.Ю., падчас якога прысутныя праглядзелі дакументальныя стужкі аб поспехах героя сустрэчы. Уладзімір Юр'евіч падзяліўся сваімі знаходкамі ў прафесійнай дзейнасці, расказаў і паказаў узнагароды, якімі ганарыцца і цэніць, таму што гэта вынік яго працы. Навучэнцы задавалі пытанні, якія іх вельмі цікавілі. Падчас размовы былі агучаны асноўныя сакрэты поспеху трэнера па футболе Ганчара У.Ю.

         "ШАГ 3" "Мы дзейнічаем" было прынята рашэнне стварыць віртуальную старонку пра Ганчара У.Ю., знаёмства з якім адбылося падчас інфармацыйнай гадзіны.

         Завершылася мерапрыемства анонсам наступнага занятка "ШАГа". 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.