Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Тэматычны тыдзень "Слаўлю Айчыну!"

Дата: 18 февраля 2019 в 18:58, Обновлено 18 февраля 2019 в 19:05
208 просмотров

     Дзень абаронца Айчыны  адзначаецца ў Беларусі 23 лютага. Гэта дзяржаўнае свята. Яму не прысвоены статус непрацоўнага святочнага дня. Афіцыйная назва падзеі - Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. У гэты дзень прынята віншаваць усіх тых, хто абараняў і хто цяпер аберагае краіну ад замахаў захопнікаў, а таксама ўсіх мужчын.

      Упершыню свята афіцыйна адзначылі ў 1922 годзе. Яго дата прысвечана стварэнню Чырвонага Войска 23 лютага 1918 года. Першапачаткова свята называлася «Днём Чырвонай Арміі і Флоту». У 1946 годзе яно стала «Днём Савецкай Арміі і Ваенна-Марскога флоту». Сучасная назва атрымана у 2005 годзе. На дзяржаўным узроўні свята ўсталявана Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 157 ад 26 сакавіка 1998 г.

     З 18 па 23 лютага ва ўстанове адукацыі праходзіць тэматычны тыдзень "Слаўлю Айчыну", прыысвечаны Дню абаронца Айчыны. Запрашаем да ўдзелу ў мерапрыемствах тыдня!

     

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.