Новости проекта
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

Адзіны дзень бяспекі ў санаторыі «Баравічок»

Дата: 28 февраля 2019 в 14:40
232 просмотра

У рамках Адзінага дня бяспекі ў рэспубліцы праводзіцца комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на зніжэнне гібелі людзей ад знешніх прычын і павышэнне інфармаванасці насельніцтва аб рэагаванні на надзвычайныя сітуацыі прыроднага і тэхнагеннага характару. На тэрыторыі санаторыя «Баравічок» прайшлі вучэнні і трэніроўкі па рэагаванні на надзвычайныя сітуацыі (пажар), у ходзе вучэнняў прадстаўнікі Дзятлаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях правялі эвакуацыю людзей з будынкаў.
Пасля правядзення эвакуацыі насельніцтва, трэніроўкі па рэагаванні на надзвычайную сітуацыю, у рамках акцыі «Бяспека ў кожны дом", інспектары груп прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю абмеркавалі з супрацоўнікамі санаторыя  пытанні пажарнай бяспекі, правялі віктарыну па той жа тэматыцы. Пасля работнікам прадэманстравалі відэафільм і раздалі наглядную прадукцыю.

Інспектар ДПіВА

лейтэнант унутранай службы                                                                                   Зябачкін У.В.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.