Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Папярэдзім выпальванне травы

Дата: 28 февраля 2019 в 14:52, Обновлено 28 февраля 2019 в 15:01
200 просмотров

Несвоечасовая ўборка ад сухой расліннасці і тэрыторый прадпрыемстваў, а таксама тэрыторый, якія прылягаюць да жылых дамоў, - галоўная ўмова стварэння пажаранебяспечнай абстаноўкі.
Часта выпальванне травы заканчваецца пажарамі жылых і гаспадарчых пабудоў, прыпаркаванага непадалёку транспарту.
   Траву, якая пачала гарэць, можна патушыць самастойна: збіваць полымя галінкамі альбо закідваць пяском. Калі ж вы разумееце, што самастойна не справіцеся, неадкладна паведаміце аб тым, што здарылася, па тэлефоне 101 і паспрабуйце як мага хутчэй пакінуць месца пажару.
Згодна з артыкулам 15.57 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных парушэннях, за выпальванне сухой расліннасці, траў на корані, а таксама ржышча і пажніўных рэшткаў на палях або непрыняцце мер па ліквідацыі выпальванняў вінаватыя асобы прыцягваюцца да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ў памеры ад дзесяці да сарака базавых велічынь (255-1020 беларускіх рублёў).
          Спальваць смецце на сваім падворку можна, выконваючы пры гэтым неабходныя меры засцярогі. Рабіць гэта трэба толькі ў зацішнае надвор'е. Месца для вогнішча варта выбіраць далей ад будынкаў, лесу ці скірдаў саломы, абкапаўшы яго па крузе. Неабходна пастаянна сачыць за агнём і пад рукой мець лапату або вядро з вадой.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.