Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

"Экскурс у мінулае" выхаванцаў групы інтэграванага навучання і выхавання

Дата: 28 февраля 2019 в 23:02, Обновлено 2 марта 2019 в 08:32
182 просмотра

        28 лютага выхаванцы групы інтэграванага навучання і выхавання  здзейснілі падарожжа ў мінулае. Першым нашым прыпынкам быў школьны музей “Скарбы дзядоў нашых”. Святлана Вячаславаўна нас гасцінна запрасіла і пазнаёміла з трыма яго раздзеламі. Спачатку яна падвяла дзяцей да покуці і расказала аб тым, што стол абавязкова павінен быў стаяць у цэнтры  і першым за стол заўсёды сядаў гаспадар. Затым выхаванцы з цікавасцю разглядалі бабулін куток, заглядвалі і ў печ і пад печ, дакраналіся да дроў, печы, гаршкоў. Яшчэ Святана Вячаславаўна расказала аб тым,я к і пры дапамозе чаго атрымаліся палавікі, якія былі засланы на падлозе. Усім вельмі спадабалася наша эксурсія. Дзеці даведаліся шмат новага і цікавага. Сказаўшы словы ўдзячнасці Святлане Вячаславаўне мы адправіліся ў групу, дзе працягвалася наша далейшае падарожжа.

          У групе дзяцей чакалі карцінкі з выявамі чагосьці не зусім знаёмага. Выхавальнік, Тамара Лявонаўна,  расказала дзецям, што гэта студня. Яна паведаміла аб тым, што студня або калодзеж - гэта ўмацаваная зрубам вузкая і глыбокая яма для атрымання вады з ваданоснага слоя. Яшчэ выхавальнік расказала, што студні бываюць двух тыпаў: студні-калаўроты, якія будаваліся пры глыбокім заляганні водных гарызонтаў, і студні-жураўлі, якія будаваліся пры неглыбокім заляганні. На змену студням у наш час прыходзяць калонкі. Тамара Лявонаўна напомніла выхаванцам, што неабходна выконваць правілы бяспекі пры знаходжанні  ля калонак.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.