1 сакавіка – Міжнародны дзень барацьбы з наркаманіяй і наркабізнесам
1 сакавіка абвешчаны Міжнародным днём барацьбы з наркаманіяй і наркабізнесам у 1987 годзе Генеральнай Асамблеяй ААН.
На працягу апошніх гадоў праблема немедыцынскага спажывання наркатычных сродкаў, псіхатропных, таксічных і іншых адурманьваючых рэчываў стала актуальнай для большасці краін свету, у тым ліку і для Рэспублікі Беларусь.
Наркаманія - гэта цяжкае псіхічнае захворванне, якое пачынаецца з выпадковага ці прымусовага прыёму наркотыку з наступным фарміраваннем наркатычнай залежнасці арганізма чалавека. Найболей відавочнымі праявамі наркаманіі з'яўляюцца непераадольнае жаданне або дакучлівае імкненне далей ўжываць наркатычнае рэчыва і атрымліваць яго любымі сродкамі. Сучасныя наркатычныя сродкі здольныя сфарміраваць такую залежнасць з першага прыёму. Наступствы гэтага захворвання надзвычай небяспечныя, так як адбываюцца грубыя парушэнні функцый унутраных органаў, нервовай сістэмы і дэградацыя асобы.
Наркотыкі - хімічныя рэчывы расліннага або сінтэтычнага паходжання, здольныя выклікаць змену псіхічнага стану.
Акрамя наркотыкаў сур'ёзную пагрозу ўяўляюць і асобныя псіхатропныя сродкі, якія аказваюць такое ж моцнае дзеянне на цэнтральную нервовую сістэму, як і наркотыкі. Да псіхаактыўных рэчываў адносяцца: наркотыкі, спайс (травяная курыльная сумесь), некаторыя лекавыя сродкі, таксічныя рэчывы (клей, бензін), алкаголь, тытунь, Вядома, што псіхаактыўныя рэчывы ўплываюць на функцыянаванне мозгу. Шкодны псіхалагічны эфект ад злоўжывання гэтымі рэчывамі заключаецца ў скажэнні ўспрымання рэчаіснасці, адчуванні непераможнасці, страты кантролю, у нематываваным гневе або безнадзейнасці, дэпрэсіі. Паколькі наркаманія асабліва распаўсюджаная сярод моладзі, таму моладзь з'яўляецца асноўнай мэтай намаганняў па прафілактыцы ўжывання наркотыкаў.
Неабходна заўсёды памятаць, што:
- ілжец той, хто дзеліць наркотыкі на «моцныя» і «слабыя», сцвярджаючы, што апошнія бясшкодныя;
- першая доза наркотыку дастаўляе кароткачасовае задавальненне. Затым доза узрастае - пачынаецца прывыканне. Сучасныя наркатычныя сродкі здольныя сфарміраваць залежнасць з першага прыёму;
- наркатычнае адурманьванне пазбаўляе цікавасці да жыцця, даводзячы да адзіноты і самагубства;
- ні забароны, ні свабода спажывання наркотыкаў ад захворвання наркаманіяй не ратуюць.
Неабходна сказаць, што негатыўных наступстваў злоўжывання наркотыкамі занадта шмат і яны занадта сур'ёзныя, каб іх не заўважаць. Намаганні па барацьбе з наркаманіяй неабходна прадпрымаць проста таму, што, злоўжываючы наркотыкамі, чалавек перастае дзейнічаць як свабодная і свядомая асоба. Наркатычная залежнасць носіць больш выразны характар у параўнанні з алкагольнай. За кароткі прамежак часу выцясняецца ўсё, што не адносіцца да адыкцыі, хутчэй надыходзіць спустошанасць. Круг зносін звужаецца і ахоплівае ў асноўным тых, каго аб'ядноўвае наркатычная прыхільнасць. Асобы, якія злоўжываюць наркотыкам, імкнуцца ўцягнуць у свой круг большую колькасць людзей, перашкаджаюць выхаду з гэтага асяроддзя. Пачынаюць праяўляцца характэрныя змены асобы, нарастаюць канфлікты ў сям'і, цяжкасці ў вучобе або на працы. Хворыя становяцца абыякавымі ў адносінах да блізкіх і сваіх абавязкаў, безадказнымі, маральна дэградуюць, ідуць на злачынствы. Узрастаючая патрэба ў павелічэнні дозы можа пацягнуць за сабой смерць ад перадазіроўкі.
Ускоснымі прыкметамі ўжывання наркотыкаў могуць быць:
• Ненатуральна шырокія ці вузкія зрэнкі па-за залежнасці ад асвятлення; адхілены погляд; невыразная гаворка; няўклюдныя рухі пры адсутнасці паху алкаголю з рота, раздражняльнасць; разбураныя, цёмныя зубы; доўгія рукавы адзення не залежна ад надвор'я (для ўтойвання слядоў ад ін'екцый).
• Сляды ад уколаў звычайна хаваюць, таму ін'екцыі могуць рабіцца куды заўгодна (сляды могуць быць ва ўсіх абласцях цела, не выключаючы зоны скуры на галаве пад валасамі).
• Хуткая змена настрою па незразумелых прычынах.
• Павялічваецца ўтоенасць ў дзяцей і падлеткаў, падае цікавасць да звыклых захапленняў, да вучобы, падае паспяховасць. Узрастаюць фінансавыя запыты (могуць пачаць знікаць грошы і каштоўныя рэчы з хаты).
• Бледнасць, зніжэнне апетыту, пахуданне, грэбаванне гігіенай, парушэнне сну, пагаршэнне памяці, раздражняльнасць, плаксівасць, стамляльнасць, агрэсія, грубасць.
• З'яўленне падазроных сяброў, адзінота, размовы з імі шэптам.
Наркагандляры карыстаюцца тым, што ў дзяцей і моладзі яшчэ не спелая псіхіка і, акрамя пошуку незвычайных адчуванняў, цікаўнасці, шмат хто проста імкнуцца пераймаць таварышам.
Прафілактыкай наркаманіі з'яўляецца правільнае выхаванне дзяцей і моладзі ў сям'і і грамадстве. Не замоўчванне гэтай праблемы, а яе шырокая агалоска. Грамадства павінна ўзвесці бар'ер, якім будзе вера, любоў да блізкіх людзей і чалавецтва наогул, маральныя прынцыпы, гонар і годнасць, непрыманне ўжывання наркотыкаў, веданне наступстваў іх ужывання. Неабходна развіваць у дзяцей і моладзі самапавагу, самозахоўныя паводзіны, хобі, разнастайныя інтарэсы, любоў да навакольнага свету, імкненне весці здаровы лад жыцця, уменне думаць і адстойваць свой пункт гледжання, уменне зрабіць правільны выбар і, калі трэба, сказаць «не».
Усё жыццё і ўвесь свет перад Вамі.
Выбірайце ...