Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Рэйд па палах травы

Дата: 12 марта 2019 в 20:24
158 просмотров

     Несвоечасовая ўборка ад сухой расліннасці тэрыторый прадпрыемстваў, а таксама тэрыторый, якія прылягаюць да жылых дамоў, - асноватворная ўмова стварэння пажаранебяспечнай абстаноўкі. Часта выпальванне травы сканчаецца пажарамі жылых і гаспадарчых пабудоў, прыпаркаванага непадалёк транспарту.

     Супрацоўнікі Дзятлаўскага РАНС, сумесна з прадстаўнікамі СМІ, правялі рэйд па палах, абследаваўшы тэрыторыі Данілавіцкага, Дзятлаўскага сельскіх саветаў. Падчас правядзення рэйду, фактаў выпальвання сухой расліннасці на корані ўстаноўлена не было.
           МНС нагадвае, што спальваць смецце на сваім участку можна, выконваючы пры гэтым неабходныя меры засцярогі. Рабіць гэта трэба толькі ў зацішнае надвор'е. Месца для вогнішча варта выбіраць далей ад будынкаў, лесу ці скірдаў саломы, абкапаўшы яго па крузе. Неабходна пастаянна сачыць за агнём і пад рукой мець лапату, вогнетушыцель або вядро з вадой. Траву, якая пачынае гарэць, можна патушыць самастойна - збіваць полымя галінкамі альбо закідваць пяском. Калі ж вы разумееце, што самастойна не справіцеся, неадкладна паведаміце аб тым, што здарылася па тэлефоне 101 і паспрабуйце як мага хутчэй пакінуць месца пажару.

 

Інспектар ГПіВА
Дзятлаўскага РАНС                                                                  Зябачкін В.У.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.