Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Пазнавальна-практычная дзейнасць «Аб чым паведаміў ручнік» у групе інтэграванага навучання і выхавання

Дата: 15 марта 2019 в 22:27, Обновлено 16 марта 2019 в 22:34
291 просмотр

         14 сакавіка ў час пазнавальна-практычнай дзейнасці выхаванцамі вывучалі  тэму “Аб чым паведаміў ручнік”. Дзеці пазнаёміліся з колеравымі вырашэннямі і традыцыйнымі відамі беларускай народнай вышыўкі, даведаліся, якія асноўныя матывы ў беларускім арнаменце можна вылучыць, аб чым яны расказваюць. Выхаванцы вучыліся бачыць і разумець прыгажосць арнаментаў, стараліся ўсвядоміць каштоўнасць вырабаў, сталі больш беражліва да іх ставіцца.

     Выхавальнік паведаміла дзецям аб тым, што ручнік  суправаджаў чалавека ад самага нараджэння, успрымаўся як сімвал, знак роду, лічыўся сімвалам чысціні і цяпла роднай хаты. Дзеці даведаліся, што ручнік - прадмет не толькі гігіенічнага прызначэння. Таму кожная сям’я мела іх шмат: на ўсе выпадкі жыцця.

        Дзеці з выхавальнікам паразважалі аб тым, для чаго людзям патрэбны ручнікі (выціраць рукі, твар , посуд; хлебам-соллю гасцей сустракаюць) і з чаго вырабляецца беларускі ручнік (з ільну). Затым дзеці “пераўтварыліся ў нітачку” (трымаючыся за рукі, стварылі ланцужок) і выконвалі рухі. Пад час малявання выхаванцы вучыліся састаўляць узор на паперы, перадаючы элементы арнаменту.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.