Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Экскурсія ў Накрышскі Барыса-Глебскі храм

Дата: 4 мая 2019 в 08:06
241 просмотр

     Вучні І-IV класаў Хвінявіцкага дзіцячага сада - сярэдняй школы у рамках экскурсіі па маршруту “Хвінявічы – Накрышкі – Хвінявічы” наведалі Накрышскі Барыса-Глебскі храм. Навучэнцы ўстановы адукацыі на працягу Вялікага посту рыхтавалі малюнкі на тэму на тэму Уваскрэсення Хрыстова, а ў храме была арганізавана іх выстава. Настаяцель храма святых благаверных князёў Барыса і Глеба сяла Накрышшкі здзейсніў малебен. Па заканчэнні набажэнства айцец Аляксей павіншаваў усіх са святам Вялікадня, падзякаваў за працу і ўзнагародзіў дзяцей дыпломамі, салодкімі прызамі і абразкамі. Затым настаяцель храма, айцец Аляксей, правёў тэматычную экскурсію па храму. Навучэнцы атрымалі многа новай і цікавай інфармацыі  аб гісторыі храма і правілах паводзін у храме. Пасля экскурсіі ўсіх удзельнікаў перапаўнялі светлыя думкі і пачуцці, на душы было цёпла і радасна, з’явілася жаданне часцей наведваць храм. Сыходзячы, усе разумелі, што храм - гэта дом Божы, гэта месца Святое.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.