Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Эстафета “Ад помніка да помніка”

Дата: 6 мая 2019 в 12:18, Обновлено 6 мая 2019 в 12:53
222 просмотра

     Ёсць у нашай памяці дзве даты: 22 чэрвеня 1941 года  і 9 мая 1945 года. А паміж імі - шлях у 1418 дзён і начэй, і ў кожным боль і горыч страт і паражэнняў, радасць вялікіх і малых перамог. Мы з вамі не былі сведкамі таго гераічнага часу. Для нас Вялікая Айчынная вайна - гэта гісторыя нашай Радзімы, нашых родных і блізкіх. Але яе павінен ведаць кожны паважаючы сябе чалавек, бо без мінулага няма будучыні. Пра той гераічны час мы даведаемся з апавяданняў ветэранаў, з фільмаў, з кніг. «Вайну нельга забываць, інакш яна паўторыцца зноў" - пад такім лозунгам прайшла эстафета “Ад помніка да помніка”, прысвечаная  Дню Перамогі, на тэрыторыі Парэцкага сельскага савета. Эстафета, стаўшая  добрай традыцыяй,  адкрыла святочныя ўрачыстасці, прымеркаваныя да Дня Перамогі.  Удзельнікі эстафеты   -   работнікі  сельскага савета і цэнтра культуры і народнай творчасці горада Дзятлава, прадстаўнікі КСУП “Хвінявічывы”, мясцовыя жыхары, навучэнцы - наведалі  помнікі ў вёсках Дубраўка, Дзям’янаўцы, Вялікай Воля. Каля кожнага помніка і месца воінскіх пахаванняў праведзены мітынгі, ускладзены кветкі. Памяць аб загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны прысутныя ўшанавалі хвілінай маўчання. Акрамя гэтага, словы падзякі  прагучалі для Башко В.І., вязня фашысцкага канцлагера, і для Казак Ю.В., уся сям’я якой загінула ў вайну. Пажылыя людзі, якія прысутнічалі на мітынгах у вёсках, цёпла прымалі віншаванні з надыходзячым святам і дзяліліся з моладдзю ўспамінамі пра тое, як аднаўлялася пасля вайны народная гаспадарка, развівалася рэспубліка і наш раён.

     Свята Перамогі і дата вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў - гэта сімвалы нашай памяці пра тую вайну, гераізм тых, хто заваяваў для нас свабоду, незалежнасць, права жыць у свабоднай краіне, магчымасць гадаваць дзяцей і радавацца жыццю. Наш святы абавязак перадаць маладому пакаленню гэтую памяць, павагу да гісторыі, любоў да Радзімы.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.